Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныПрирода и экологияПрирода

Мілявіцкія хлопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел у Тыдні лесу і пасадзілі сваё дрэва

Мілявіцкія хлопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел у Тыдні лесу і пасадзілі сваё дрэва15 апреля 2022 — 10:36

“Без талакі як без рукі!” – так вобразна ахарактарызаваў народ неабходнасць і значнасць узаемадапамогі ў беларускай вёсцы. Так было  заўсёды. Спакон веку. Талака – звычай, перададзены  нам ад бацькоў і дзядоў нашых.

“Талака, прысвечаная Году гістарычнай памяці!” – пад такой назвай праходзіць у гэтым годзе Тыдзень лесу, галоўным дэвізам якога сталі словы “Пасадзі сваё дрэва!”

Такая магчымасць была і ў нас. Мы, педагогі і навучэнцы ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”, вырашылі яе выкарыстаць. Кіраўніцтва Курылавіцкага лясніцтва з задавальненнем адгукнулася на нашу прапанову правесці сумесную акцыю і выдзеліла нам транспарт, абазначыла тэрыторыю пад пасадку, забяспечыла саджанцамі бярозы і сасны. 

Спачатку супрацоўнікі лясніцтва А.Э. Масюк, А.П. Рожка, А.І. Гайдаш і М.І. Ракевіч паказалі навучэнцам майстар-клас, а потым работа “закіпела”. Кожнаму хацелася ўнесці свой уклад у агульную справу і “пасадзіць сваё дрэва”, хацелася выканаць свой доўг перад самім сабой, перад прыродай.  Вельмі стараліся Данііл Боб, Ангеліна Тарлецкая, Валерыя Руль, Аляксандр Сцецко, Юрый Дубатоўка, Кацярына Новік. Садзілі дрэвы ў пэўным парадку: сем радкоў сасны, тры радкі бярозкі. Дзецьмі кіравала пачуццё адказнасці, узаемадапамогі, таварыскасці, дапытлівасці.

Пасадка лесу разнастаіла штодзённыя вучэбныя будні дзяцей, адкрыла іх з іншага боку. Удзельнікі акцыі пашырылі свае веды пра такую карысную прафесію, як ляснік.

Напрыканцы навучэнцы атрымалі памятныя падарункі ад работнікаў лясніцтва.

У прадаўжэнне добрых спраў многія намерыліся сёння ж пасадзіць дрэва яшчэ і каля свайго дома. 

Людміла КІСЛАЯ,

дырэктар ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя школа” 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио