Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Міласэрнасць – высакароднасць душы

Міласэрнасць – высакароднасць душы12 декабря 2011 — 10:00

Пра здароўе дзяцей, якія сёння лечацца ў педыятрычным аддзяленні   раённай бальніцы,  клапоцяцца не толькі  медыцынскія работнікі. Не без удзелу  спагадлівых і добрых людзей нядаўна абсталяваны пакой для гульняў, дзе з задавальненнем любяць  адпачываць хлопчыкі і дзяўчынкі  пасля ўрачэбных працэдур. Мэблю для пакоя ахвяравала ААТ “Мастоўдрэў”. Як расказала загадчык аддзялення Р.Б. Самардак,  мастаўчане не засталіся раўнадушнымі да праблем хворых дзяцей, праяўляюць міласэрнасць і дабрыню: перадаюць для хворых дзяцей цацкі і адзенне.

   Аб стварэнні ўмоў для лячэння і прабывання тут маленькіх пацыентаў, аб абсталяванні пакоя для гульняў ішла размова ў надрукаваным нядаўна ў раённай газеце артыкуле  «Счастливы родители, довольны врачи, когда здоровы дети». Паведамлялася і аб стварэнні пакоя для гульняў. Дзецям патрэбны цацкі і нават адзенне, бо лечацца тут рабяты  таксама і з праблемных сем”яў.

Былая настаўніца Марына Мечыславаўна Хандога, прачытаўшы заметку ў раёнцы, адгукнулася першай. Для самых маленькіх дзетак   яна ахвяравала адзенне і сімпатычнага вялікага  мядзведзя, прывезеных з Германіі, з якім  ахвотна забаўляюцца самыя маленькія. Не застаўся ў баку ад добрай справы  галоўны ўрач УЗ “Мастоўская ЦРБ»  Алег Міхайлавіч Трушко.  Ён таксама перадаў у аддзяленне цацкі і дзіцячае аддзенне.

  Адгукнуліся на патрэбы  хворых дзяцей  настаяцель храма  Іконы Божай Маці «Усіх смуткуючых Радасць» Уладзімір Саверчанка, матушка Злата  і сястрыцтва.       

                                         Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

  На здымку:  маленькія пацыенты  педыятрычнага аддзялення са старшай медыцынскай сястрой  Д. Г. КУЛЬ.                                                                              Фота С. ЗВЯРОВІЧА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио