Пра здароўе дзяцей, якія сёння лечацца ў педыятрычным аддзяленні раённай бальніцы, клапоцяцца не толькі медыцынскія работнікі. Не без удзелу спагадлівых і добрых людзей нядаўна абсталяваны пакой для гульняў, дзе з задавальненнем любяць адпачываць хлопчыкі і дзяўчынкі пасля ўрачэбных працэдур. Мэблю для пакоя ахвяравала ААТ “Мастоўдрэў”. Як расказала загадчык аддзялення Р.Б. Самардак, мастаўчане не засталіся раўнадушнымі да праблем хворых дзяцей, праяўляюць міласэрнасць і дабрыню: перадаюць для хворых дзяцей цацкі і адзенне.
Аб стварэнні ўмоў для лячэння і прабывання тут маленькіх пацыентаў, аб абсталяванні пакоя для гульняў ішла размова ў надрукаваным нядаўна ў раённай газеце артыкуле «Счастливы родители, довольны врачи, когда здоровы дети». Паведамлялася і аб стварэнні пакоя для гульняў. Дзецям патрэбны цацкі і нават адзенне, бо лечацца тут рабяты таксама і з праблемных сем”яў.
Былая настаўніца Марына Мечыславаўна Хандога, прачытаўшы заметку ў раёнцы, адгукнулася першай. Для самых маленькіх дзетак яна ахвяравала адзенне і сімпатычнага вялікага мядзведзя, прывезеных з Германіі, з якім ахвотна забаўляюцца самыя маленькія. Не застаўся ў баку ад добрай справы галоўны ўрач УЗ “Мастоўская ЦРБ» Алег Міхайлавіч Трушко. Ён таксама перадаў у аддзяленне цацкі і дзіцячае аддзенне.
Адгукнуліся на патрэбы хворых дзяцей настаяцель храма Іконы Божай Маці «Усіх смуткуючых Радасць» Уладзімір Саверчанка, матушка Злата і сястрыцтва.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
На здымку: маленькія пацыенты педыятрычнага аддзялення са старшай медыцынскай сястрой Д. Г. КУЛЬ. Фота С. ЗВЯРОВІЧА
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад