Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизньНовости МостовщиныНаш край

Месца сустрэчы -- вуліца Букштава

Месца сустрэчы -- вуліца Букштава15 мая 2018 — 11:32

Вечарам 9 Мая, калі трохі спала гарачыня і сонца пачало хіліцца на захад, на вясковых лавачках пачалі збірацца жыхары вёскі Букштава. У вызначаны час да іх прыехалі азёркаўскія артысты з канцэртам у гонар Дня Перамогі.

 

 

-- 6 мая ў клубе ў Вялікіх Азёрках ладзіўся святочны канцэрт, прымеркаваны да 73-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 8 мая тут жа прайшоў урачысты мітынг, а 9 Мая мы вырашылі наведаць жыхароў вёскі Букштава, каб разам успомніць і аддаць даніну павагі тым, хто цаной уласнага жыцця адстаяў мірную вясну. У арганізацыі такой задушэўнай сустрэчы нам дапамагла стараста вёскі Таццяна Валер’еўна Палуйчык, -- расказала загадчыца сельскага клуба “Азёркі” Ірына Мікалаеўна Шалястовіч.

 


На працягу гадзіны Алена Аркадзьеўна Чудзілоўская, Ірына Мікалаеўна Шалястовіч пад акампанемент баяна ў руках Галіны Антонаўны Шалястовіч і трапныя гумарэскі ў выкананні Кацярыны Вікенцьеўны Галіцкай выступалі з канцэртнай праграмай.
На вясковай вуліцы гучалі песні ваенных гадоў, знаёмыя з маладосці мелодыі аб Радзіме і роднай старонцы, аб тым, што міла сэрцу беларуса. Некалькі песень выканала мясцовая жыхарка Марыя Канстанцінаўна Жук. А пад фінальны “Майскі вальс” некаторыя вяскоўцы нават закружылі ў танцы.

 


Жыхары Букштава дружна апладзіравалі кожнаму выступленню, не шкадавалі шчырых слоў удзячнасці і кветак для артыстаў, што так парадавалі іх у святочны дзень 9 Мая. А пакуль вёска заціхла ў прадчуванні новых прыемных сустрэч і канцэртаў, якія пакідаюць добрыя ўспаміны, грэюць душу і даюць сілы жыць, адольваючы хваробы і жыццёвыя нягоды. Так было, так ёсць і так будзе, упэўнены вяскоўцы.

 


Н.БЯЙДУК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио