Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Мая мілая вёсачка, мілыя Дашкаўцы

Мая мілая вёсачка, мілыя Дашкаўцы30 ноября 2015 — 10:00

 Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу відэафільмаў  “Мая чароўная Беларусь“, які праводзіўся ў рамках  рэспубліканскай акцыі навучэнцаў сярод моладзі“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Старшакласнікі СШ №2 г. Масты, якія цікавяцца гісторыяй  роднага краю, падрыхтавалі на конкурс відэафільм “Родная вёсачка” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнцаў сярод моладзі ”Я – грамадзянін Беларусі“  і сталі пераможцамі.

На  відэаконкурс было даслана 150 работ навучэнцаў з розных куткоў Беларусі.  Гэты  факт якраз і гаворыць аб значнасці перамогі  нашых  школьнікаў.       Ініцыятарам і аўтарам  гэтага  цікавага   творчага праекта выступіла настаўнік   гісторыі Таццяна Міхайлаўна Бэкман.

  ­­Мэта відэаконкурсу ­­ грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю. Мы вырашылі  здымаць фільм пра  вёску Дашкаўцы, яе гісторыю і сённяшніх  жыхароў.  Выбралі   гэтую вёску невыпадкова, бо яна малая радзіма нашых продкаў. У гэтай прыгожай лясной вёсачцы на беразе Нёмана нарадзіўся мой бацька  Міхаіл Уладзіміравіч Палубятка. Там  сёння жывуць бабулі і дзядулі некаторых  рабят, якія  ўдзельнічалі ў здымках фільма. Здымалі мы яго  ў 2013 годзе,   летам у час канікул. Думаю, што вучням цікава і карысна было  ўдзельнічаць у  гэтым прыгожым праекце, ­­ разважае Таццяна Міхайлаўна.

   Вольга Гайдаш, Надзея  Ткачук, Ксенія Карэнка, Уладзіслаў Варабей, Уладзіслаў Мандзік не толькі актыўныя ўдзельнікі творчага праекта, ім яшчэ давялося прадэманстраваць  у ходзе здымак фільма свой акцёрскі талент і вакальныя здольнасці. І з гэтай задачай рабяты справіліся паспяхова.             

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио