Амаль усе будынкі ў цэнтральнай частцы Мастоў абнаўляюцца да абласных Дажынак. Рамонт адных пакуль што вядзецца, другіх ужо закончаны. Але горад пакуль у будаўнічых рыштаваннях.
Працягваецца мадэрнізацыя будынкаў Мастоўскай цэнтральнай раённай бальніцы і раённага цэнтра культуры з добраўпарадкаваннем прылягаючай тэрыторыі. Ужо зараз бачна, что гэтыя будынкi вельмi ўпрыгожаць наш горад, камфортна будзе працаваць там людзям. Рамонт фасадаў ужо завяршаецца.
Адрамантаваны помнік на брацкай магіле воінаў і партызан па вуліцы Савецкай. Вядзецца рамонт будынкаў гандлёвых прадпрыемстваў. Добраўпарадкоўваецца гарадскі парк на беразе Нёмана. Вядзецца рамонт шматкватэрных жылых дамоў і іншых аб’ектаў.
Уся гэтая работа павінна завяршыцца ў бліжэйшыя некалькі тыдняў. Нашага горада будзе не пазнаць. Тыя, то не быў у ім хоць бы год, будуць прыемна здзіўлены, як многа змянілася ў яго абліччы.
Станіслаў ЗВЯРОВІЧ
Фота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад