Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЭкономикаСтроительство, ЖКХСельская жизньПодготовка к Дожинкам-2024СоциумОбщественная жизньБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНаш край

Масты пакуль у рыштаваннях

Масты пакуль у рыштаваннях16 сентября 2024 — 11:11

Амаль усе будынкі ў цэнтральнай частцы Мастоў абнаўляюцца да абласных Дажынак. Рамонт адных пакуль што вядзецца,  другіх ужо закончаны. Але горад пакуль у будаўнічых рыштаваннях.

Працягваецца мадэрнізацыя будынкаў Мастоўскай цэнтральнай раённай бальніцы і раённага цэнтра культуры з добраўпарадкаваннем прылягаючай тэрыторыі. Ужо зараз бачна, что гэтыя будынкi вельмi ўпрыгожаць наш горад, камфортна будзе працаваць там людзям. Рамонт фасадаў ужо завяршаецца.

Адрамантаваны помнік на брацкай магіле воінаў і партызан па вуліцы Савецкай. Вядзецца рамонт будынкаў гандлёвых прадпрыемстваў. Добраўпарадкоўваецца гарадскі парк на беразе Нёмана. Вядзецца рамонт шматкватэрных жылых дамоў і іншых аб’ектаў.

Уся гэтая работа павінна завяршыцца ў бліжэйшыя некалькі тыдняў. Нашага горада будзе не пазнаць. Тыя, то не быў у ім хоць бы год, будуць прыемна здзіўлены, як  многа змянілася ў яго абліччы.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио