Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультура

Масты -- Александрыя – Віцебск

Масты -- Александрыя – Віцебск14 июля 2017 — 16:42

Сёлета ўпершыню на купальскі фестываль “Александрыя збірае сяброў” былі запрошаны лепшыя  майстры Мастоўскага цэнтра рамёстваў Вольга Сліж, Вольга Вайтовіч, Кліменцій Панок на чале з дырэктарам цэнтра Жаннай Новік.

Да  ўдзелу ў  гэтым маштабным  этнафестывалі, які ўжо стаў для нашай  рэспублікі брэндавым, запрашаюцца лепшыя артысты, творчыя калектывы і, вядома ж, лепшыя майстры не толькі з Беларусі, але  з далёкага і блізкага замежжа.

Нашы  майстры прывезлі на фестываль і прадставілі  на выстаўцы амаль усе  віды народных промыслаў, якія існуюць на Мастоўшчыне: тканыя, вязаныя  і вышываныя вырабы, лаза і саломапляценне, вырабы са скуры і тэкстылю, славянскія лялькі-абярэгі, вырабы з дрэва, ганчарства і, вядома ж , прыгожыя купальскія вянкі, якія карысталі-ся асаблівым попытам у дзяўчат, што прысутнічалі на свяце і вырашылі, як і некалі іх бабулі,  паваражыць на суджанага.               А журы ацэньвала і выбірала самы арыгінальны і прыгожы купальскі вянок.

—Ад свята ў Александрыі засталіся самыя добрыя ўражанні. Было многа людзей, музыкі,  майстроў са сваімі  цікавымі і самабытнымі выстаўкамі, а сучаснае яркае і прыгожае,  лазернае эстрадна-цыркавое прадстаўленне “Купальскі сон” варта пабачыць сваімі вачыма,”— дзеліцца  ўражаннямі  дырэктар цэнтра рамёстваў  Жанна Лявонцьеўна Новік.

Адпачываць нашым майстрам не давялося. Адразу ж пасля прыезду з Александрыі Жанна Новік,  Кацярына Басінская, Міхаіл Маскевіч і Кліменцій Панок накіраваліся на другое, яшчэ больш маштабнае свята “Славянскі базар у Віцебску”.

  Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

На здымку: мастоўскія майстры на свяце ў Александрыі.

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио