Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньСоциумДуховностьБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Мастоўскія католікі маліліся за Беларусь

Мастоўскія католікі маліліся за Беларусь16 марта 2023 — 16:57

У Дзень Канстытуцыі ў праваслаўных і каталіцкіх храмах Мастоўшчыны прайшла ўсеагульная малітва “Аб міры і стваральнай працы ў Рэспубліцы Беларусь”.

Мы пабывалі на вячэрняй імшы ў касцёле Маці Божай у Мастах. Богаслужэнне вёў ксёндз Віктар Ханько. Ён прапанаваў памаліцца за шчасце і дабрабыт Айчыны, спакой у грамадстве, захаванне міру паміж славянскімі народамі.

Да вернікаў  ён звярнуўся па-беларуску:

- Сёння наша дзяржава святкуе Дзень Канстытуцыі, – сказаў ксёндз Віктар. – Мы просім Божай ласкі для народа Беларусі, а таксама народаў Расіі і Украіны, каб у грамадстве былі згода і лад,  людзі жылі ў шчасці і дабрабыце. Ёсць, напэўна, Божая воля і  вялікі сімвал у тым, што калісьці  Вялікая Айчынная вайна закончылася 9 мая 1945 года – у дзень праваслаўнага Вялікадня. Людзі тады святкавалі Дзень Перамогі і свята Вялікдзень. Мы просім Бога, каб у гэтым годзе таксама пасля заканчэння паста святкавалі Вялікдзень,  маючы спакой у душы, у задзіночанні  і дабрабыце, каб ён дапамагаў тым, хто кіруе нашай краінай.

Пасля заканчэння імшы прыхаджане павіншавалі ксяндза Віктара Ханько з 40-годдзем.

- Мы вельмі ўдзячны Богу, што ў нас служыць святар, які вучыць быць сапраўднымі хрысціянамі, шчыры ў малітве і працы і гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу, – гаварылі яны і выказалі падзяку за павучальныя казанні, дабрыню, цярплівасць, сціпласць і клопат пра людзей.

Станіслаў Звяровіч

Фото аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио