Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Мастоўская вярба ў Мінску

Мастоўская вярба ў Мінску07 апреля 2014 — 10:00

«Не я б’ю, вярба б’е» --  пад такой назвай у раённым цэнтры рамёстваў арганізавана выстаўка - продаж святочных упрыгожаных вербаў.

  На гэты раз Вербная нядзеля ў праваслаўных і католікаў супадае і святкуецца 16 сакавіка, таму вербаў для наступнага асвячэння   ў царкве ці касцёле  па-трабуецца многа. У мінулым годзе ў цэнтры рамёстваў іх было прададзена больш за сотню.

  Зараз упрыгожваннем  вясновых  дрэўцаў займаюцца работнікі  цэнтра Жанна Новік, Юлія Карповіч, Таццяна Вангул і Вольга Альховік. Для ўпрыгожвання вербаў майстрыхі выкарыстоўваюць толькі натуральныя засушаныя кветкі і расліны, як гэта рабілі раней нашы продкі .

  Цана ўпрыгожанай вярбы вагаецца ад 30 да 70 тысяч рублёў.

  —У гэтым годзе  ўпершыню мы адпраўляем упрыгожаныя  вербы ў Мінск па заказу этнакрамы “Рагна”. Спадзяемся, што нашы дрэўцы прыйдуцца даспадобы і жыхарам сталіцы, — мяркуе дырэктар раённага цэнтра рамёстваў Жанна Лявонцьеўна Новік.                                                                           

Я. ЛАГАЦКАЯ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио