Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Мастоўская раённая бібліятэка вітае сяброў

Мастоўская раённая бібліятэка вітае сяброў11 сентября 2018 — 17:28

Арт-сустрэча з мастаком, членам Саюза мастакоў Беларусі Аляксеем Багуставым распачала мерапрыемствы бібліякаравана “Кнігі будуюць Масты”, што прымеркаваны да Дня бібліятэк.

Аляксей Паўлавіч некаторы час жыў і працаваў у Мастах, узначальваў дзіцячую школу мастацтваў, а таму сустрэча ў літаратурна-музычнай гасцёўні раённай бібліятэкі атрымалася вельмі шчырай і душэўнай. Удзел у ёй прынялі намеснік старшыні райвыканкама Марына Давыдзік, загадчык сектара культуры райвыканкама Анастасія Палуйчык, а таксама школьнікі і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў.

Аляксей Багустаў працуе ў вобласці станкавага жывапісу ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Восем яго работ упрыгожваюць сцены раённай бібліятэкі, яшчэ некальік карцін захоўваюцца ў музеі “Лес і чалавек”. На карцінах Аляксея Паўлавіча – беларускія пейзажы, якія пранізаны цяплом і любоўю да роднай зямлі, якою для яго стала Беларусь.

А.Багустаў з’яўляецца прафесарам кафедры выяўленчага мастацтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, аўтарытэтным педагогам, які спецыялізуецца на выкладанні цыкла мастацкіх дысцыплін, аўтарам многіх навуковых і навукова-метадычных работ у галіне мастацкай педагогікі і методыкі выкладання выяўленчага мастацтва.

Як адзначыў сам Аляксей Паўлавіч, ён адбыўся і як мастак, і як педагог, і як навуковец. І за гэта ён ўдзячны беларускай зямлі і яе жыхарам. А сваім паслядоўнікам, юным мастаўчанам, што наведваюць школу мастацтваў, ён пажадаў не кідаць заняткі, як бы ні было цяжка.

Заўтра ў літаратурнай гасцёўні бібліятэкі адбудзецца творчая сустрэча “Выдавецкі дом “Звязда” прадстаўляе ...”.

Таго, хто наведае бібліятэку ў чацвер, чакае ўзнёсла-паэтычны настрой. Яго забяспечыць вечар “Паэзіі чароўныя радкі” з удзелам паэта, члена Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам другога абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі ў намінацыі “Паэзія” Дзмітрыем Радзівончыкам.

А юных наведвальнікаў храма кнігі запросяць на літаратурнае падарожжа з паэтэсай, членам Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам прэміі Імя А.Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За дасягенне ў галіне культуры і мастацтва” Людмілай Шаўчэнка.

Заключныя мерапрыемствы тыдня запланаваны на пятніцу, 14 верасня. З самага ранку на пляцоўцы ля раённай бібліятэкі пачнуць работу бібліятэчныя падворкі “Штурманы кніжных мораў”. Тут жа будзе працаваць гульнёвая пляцоўка і пройдзе PR-акцыя “Бібліятэка вітае сяброў”. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у квест-гульні “Чароўная краіна Оз” і флешмобе “Бібліятэкі былі, ёсць і будуць”.

Н.БЯЙДУК

Фота В. ДЗЯРНЕЙКІ

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио