Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Мастоўская раённая бібліятэка далучылася да праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”

Мастоўская раённая бібліятэка далучылася да праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”27 января 2026 — 15:35

Гэта ініцыятыва накіравана на развіццё цікавасці да беларускай культуры, традыцый і роднай мовы, а таксама на падтрымку нацыянальнай прадукцыі і мясцовых вытворцаў, беларускай кнігі і айчынных аўтараў.

– Кожную пятніцу мы будзем знаёміць нашых чытачоў з вершамі паэтаў-землякоў праз паэтычны відэачэлендж “Душа за радок зачапілася”, – расказалі рэдакцыі газеты ў  Мастоўскай раённай бібліятэцы.

У мінулую пятніцу мастаўчане пачулі верш Міколы Іваноўскага “Зімовы дзянёк”,  які прачытала супрацоўнік бібліятэкі Алена Арлова.

Акрамя таго, Міністэрства інфармацыя прапануе беларусам далучыцца да праекта, набыўшы ў філіялах ААТ “Белкніга” кніжную прадукцыю. Яна размешчана на спецыяльных паліцах, памечаных плакатамі праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”. Там жа, у рамках рэалізацыі ініцыятывы, пройдуць прэзентацыі кніг, сустрэчы і дыскусіі з удзелам беларускіх аўтараў і вядомых гасцей.

Няхай кожная пятніца стане днём сапраўднай любові да сваёй культуры. Чытайце беларускае, чытайце сваё!

Наталля ШЭЎЧЫК

#ДзеньРоднагаСвайго


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты