
Літаратура – духоўнае сэрца мовы. А менавіта ў бібліятэцы можна знайсці літаратуру на любы густ.
Мастоўская раённая бібліятэка не адстае ад сучасных тэндэнцый інфарматызацыі, таму штогод стварае новыя інфармацыйныя прадукты: “Далёкай мужнасці памяць”, “Сцяжынкамі Мастоўскага краю”, “Гонар маёй вёскі” і іншыя. Сярод іх вызначаецца краязнаўчая база дадзеных “Літаратурная карта Мастоўскага раёна”, якую можна знайсці на сайце бібліятэкі.
База прысвечана паэтам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам, журналістам, самабытным паэтам, жыццёвы і творчы шлях якіх цесна звязаны з Мастоўшчынай.
У аснове рэсурса – аўтабіяграфіі, матэрыялы з архіваў і ўспамінаў ураджэнцаў, паэтычныя і асабістыя зборнікі твораў, а таксама звесткі аб жыцці і творчасці літаратараў са старонак раённай газеты "Зара над Нёманам" і рэспубліканскай прэсы.
База дадзеных таксама змяшчае вершы, біяграфічныя, бібліяграфічныя, фота- і відэаматэрыялы. Просты інтэрфейс і навігацыя дазваляюць аператыўна знайсці інфармацыю: імя, якое цікавіць, або вершы пра Масты.
На базе раённай бібліятэкі праходзяць творчыя сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі, адбываюцца прэзентацыі кніг беларускіх аўтараў. Шмат імёнаў добра вядомыя чытальнікам Мастоўшчыны, а некаторыя толькі-толькі былі адкрыты. Сярод трывалых сяброў – старшыня Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч, В. С. Драбышэўская, Т. В. Кавальчук, А. Я. Матвіенка, Т. І. Абухоўская, Г. І. Васілеўская, З. І. Дудзюк, Д. М. Радзівончык, Т. М. Яцук, З. М. Кулік-Капуста, Т. М. Мазур, М. І. Іваноўскі і другія.
У 2024 годзе бібліятэка стала цэнтрам рэспубліканскага фестывалю паэзіі “Масты сугучнасці”. Арганізатары гэтага маштабнага мерапрыемства – Саюз пісьменнікаў Беларусі, сектар культуры Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта, Мастоўская раённая бібліятэка і Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей. Паэты і празаікі з розных куткоў Беларусі сабраліся ў Мастах, каб наладзіць дыялог сучаснай паэзіі і грамадскасці. У межах фестывалю на працягу дня былі праведзены прэзентацыі кніг, круглыя сталы, выступленні пісьменнікаў, выстава-продаж кніжнай прадукцыі.
Таксама яны наведалі аг. Гудзевічы, дзе прайшлі сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі.
Падрыхтавала Ірына БОЧКО
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад