Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеСоциумОбщественная жизнь

Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць мастаўчан з нагоды Дня города Масты

Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць мастаўчан з нагоды Дня города Масты26 августа 2023 — 08:15

Паважаныя мастаўчане!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды Дня города Масты – аднаго з самых прыгожых населеных пунктаў  Беларусі.

На працягу некалькіх стагоддзяў Масты адыгрываюць вялікую ролю ў сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці краіны. Горад, які размясціўся на ўзбярэжжах Нёмана, з’яўляецца ўтульным гандлёвым і культурным цэнтрам.

З нашай зямлёй звязана жыццё многіх грамадскіх і палітычных дзеячаў розных часоў: рэвалюцыянераў, выдатных літаратараў, навукоўцаў, асветнікаў.

Лёс горада цесна звязаны з гісторыяй нашай краіны. Мастоўскія камяніцы памятаюць нашэсці ворагаў, вызваленчыя паўстанні, разбуральнае полымя сусветных войнаў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны жыхары Мастоўшчыны змагаліся на франтах і ў партызанскіх атрадах. Фашысты знішчылі многіх патрыётаў, асобных выслалі на чужбіну, але не змаглі зламаць волю мастаўчан да барацьбы.

У пасляваенныя гады намаганнямі жыхароў горад адрадзіўся і пахарашэў.

Сёння мы ганарымся людзьмі, якія працуюць у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, культуры, адукацыі, ахове здароўя і іншых галінах сучаснага жыцця. Шчыры дзякуй вам, дарагія мастаўчане, за добрасумленную працу. Гэта вашымі намаганнямі горад Масты становіцца прыгажэйшым, чысцейшым і ўтульнейшым   .

Жадаем вам святочнага настрою, шчасця, далейшых поспехаў на карысць горада. Няхай увасобяцца ў жыццё ўсе задумкі, планы і пачынанні, умацоўваецца дабрабыт і лад у кожным доме і кожнай сям’і.

Мастоўскі раённы выканаўчы

камітэт

 

Мастоўскі раённы Савет дэпутатаў


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио