Міжнародны дзень музеяў - свята, якое адзначаецца штогод 18 мая. Святкуецца ва ўсім свеце з 1977 года, калі 11 генеральная канферэнцыя ICOM (International Council of Museums — Міжнародны савет музеяў), праходзіла ў Маскве і Ленінградзе. У 1977 годзе музейнаму супольніцтву захацелася стварыць асаблівую падзею, якой і стаў Міжнародны дзень музеяў. Штогод мерапрыемства станавілася ўсё больш і больш папулярным. У 2007 годзе, праз 30 год, у правядзенні Міжнароднага дня музеяў прымае ўдзел 70 краін. А ў 2015 годзе ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш 35 тысяч музеяў са 145 краін свету!
УК "Мастоўскі дзяржаўны музей "Лес і чалавек" штогод актыўна ўдзельнічае ў святкаванні Міжнароднага дня музеяў. У гэтым годзе свята пройдзе ў новым фармаце - у выглядзе віртуальнай прэзентацыі да персанальнай выставы Жанны Верхавец "Пластылінавы настрой". Прэзентацыю глядзіце ў раздзеле "Вложения" .
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад