Да Дня закаханых у выставачнай зале Мастоўскага цэнтра рамёстваў арганізавана выстаўка-продаж сувеніраў “Ад сэрца да сэрца” -- падарункаў для закаханых. Яна будзе дзейнічаць з першага па чатырнаццатага лютага.
Свае вырабы з дрэва, шкуры і тэкстылю прадставяць на выстаўку майстры цэнтра Вольга Сліж, Таццяна Вангул і Міхаіл Маскевіч, таксама ўвазе наведвальнікаў будуць прапанаваны арыгінальныя віншавальныя паштоўкі ручной работы. Тэматыка ўсіх сувеніраў прымеркавана да Дня закаханых.
-- Мяркую, што па традыцыі найбольшым попытам будуць карыстацца фігуркі анёлаў і сэрцы, якія закаханыя дораць адзін другому. Той, хто хоча паказацца арыгінальным, можа заказаць у мастроў падарунак па свайму праекту і густу. Праўда, пра гэта варта паклапаціцца заранёў. Хто хоча павіншаваць сваіх каханых не толькі шчырымі словамі, але і пакінуць прыемны ўспамін аб гэтым дні надоўга, заходзьце да нас, мы вам дапаможам, -- запрашае на выстаўку “Ад сэрца да сэрца” дырэктар цэнтра рамёстваў Жанна Новік.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад