Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Мастоўскі цэнтр рамёстваў запрашае на выстаўку падарункаў для закаханых

Мастоўскі цэнтр рамёстваў запрашае на выстаўку падарункаў для закаханых25 января 2017 — 16:28

 

Да Дня закаханых у выставачнай зале  Мастоўскага  цэнтра рамёстваў  арганізавана выстаўка-продаж сувеніраў “Ад сэрца да сэрца” -- падарункаў для закаханых. Яна будзе дзейнічаць з першага па чатырнаццатага лютага.

 

   Свае вырабы з дрэва, шкуры і тэкстылю  прадставяць на выстаўку майстры цэнтра  Вольга Сліж, Таццяна Вангул і Міхаіл Маскевіч, таксама ўвазе  наведвальнікаў будуць прапанаваны арыгінальныя віншавальныя  паштоўкі ручной работы. Тэматыка  ўсіх сувеніраў  прымеркавана да Дня закаханых.

 

  -- Мяркую, што па традыцыі найбольшым попытам будуць карыстацца фігуркі анёлаў і сэрцы, якія закаханыя дораць адзін другому.  Той, хто хоча паказацца арыгінальным, можа заказаць  у мастроў падарунак  па свайму праекту і густу. Праўда, пра гэта варта паклапаціцца заранёў.  Хто хоча павіншаваць сваіх каханых не толькі  шчырымі словамі, але і пакінуць  прыемны  ўспамін аб гэтым дні надоўга, заходзьце да нас, мы вам дапаможам, -- запрашае на выстаўку “Ад сэрца да сэрца”  дырэктар цэнтра рамёстваў Жанна  Новік.

 

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты