Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Мастоўскі цэнтр рамёстваў запрашае на выстаўку “Цёплая тэкстыльная казка”

Мастоўскі цэнтр рамёстваў запрашае на выстаўку “Цёплая тэкстыльная казка”28 ноября 2016 — 16:10

 

Трыццатага лістапада ў 17 гадзін  у выставачнай зале Мастоўскага   раённага цэнтра рамёстваў адбудзецца адкрыццё выстаўкі вязаных  і валеных  вырабаў з лёну і воўны “Цёплая тэкстыльная казка”. Выстаўка працягнецца да дваццаць другога снежня.

Вязаныя кручком вырабы з лёну: сурвэткі, сумкі,  шалікі, шапкі, паланціны, цацкі  і сувеніры на навагоднюю і калядную тэматыку  прадаставіла на выстаўку член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці з Гомеля Алена Уладзіміраўна Аксёнава.

   Майстар з Гродна  Кацярына Анатольеўна Невгень, член  саюза майстроў Гродзеншчыны  “Гарадзенскі каларыт”, прадаставіла на выстаўку валеныя  рэчы з воўны, сярод якіх і аўтарскія інтэр’ерныя лялькі. Кацярына Анатольеўна абяцала  для жадаючых правесці ў час адкрыцця выстаўкі  майстар­клас па валенню з воўны.

Рэчы, якія  спадабаюцца, можна будзе пазней набыць для сябе.

 

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио