Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты
АктуальноГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовИрина БочкоНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Мастоўскі цэнтр рамёстваў атрымаў дыпломы на фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны”

Мастоўскі цэнтр рамёстваў атрымаў дыпломы на фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны”31 июля 2019 — 11:56

У мінулыя выхадныя Мастоўскі цэнтр рамёстваў атрымаў дыпломы на фестываліСкарбы Гродзеншчыны”, які праходзіў у Свіслачы.

 

Дакрануцца да культуры нашых продкаў стала магчымым на IV Рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гро­дзеншчыны”.

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю ў гарадскім парку Свіслачы журы конкурсаў пачало абыходзіць падворкі раёнаў. Трэба сказаць, што падворак Мастоўскага раёна вызначаўся сярод іншых выкарыстаннем толькі натуральных, прыродных і традыцыйных рэчаў для арганізацыі выстаўкі. Гэта адзначалі не толькі госці мерапрыемства, але і арганізатары, і  члены журы. Дарэчы, у конкурсе падворкаў традыцыйнай культуры мастаўчане атрымалі дыплом лаўрэата II ступені.

На сваім падворку  майстры праводзілі майстар­класы па спіральным пляценні з травы, ганчарству і ткацтву, якія карысталіся попытам.

Таксама цэнтр рамёстваў прывёз на конкурс калекцыю адзення традыцыйнага мастоўскага строю – жаночы і мужчынскі касцюмы, а таксама два дзіцячых. За аднаўленне і выкарыстанне старадаўніх тэхналогій падчас стварэння касцюма цэнтр быў узнагароджаны спецыяльным прызам.

 Адметнасцю гэтага года стала калекцыя аксэсуараў да адзення: сумкі, паясы, упрыгожванні. Яны настолькі ўразілі членаў журы і гасцей свята, што, каб гэта была ярмарка, то ўсе яны былі б адразу раскуплены. У намінацыі “Калекцыя аксэсуараў” Мастоўскі цэнтр рамёстваў атрымаў дыплом лаўрэата
II ступені.

Але гэта не ўсе ўзнагароды. Дыплом лаўрэата I ступені фестывалю “Скарбы Гро­дзеншчыны” майстры атры­малі ў намінацыі  “Лепшая рэпліка традыцыйнага строю”.

– Мы выступалі першымі ў дэфіле ў народных касцюмах. Гэта было вельмі адказна і вельмі боязна, бо не ведалі, што прадставяць іншыя ўдзельнікі. Але ўсё атрымалася, – дзеліцца дырэктар Мастоўскага цэнтра рамёстваў Жанна Новік. – Рыхтаваліся да фестывалю загадзя і вельмі адказна. Аднак часу, як заўжды, не хапала, бо ўдзельнічалі ў фестывалях “Александрыя”, “Славянскі базар” і адначасова працуем над праектам па трансгранічнаму супрацоўніцтву. Складана, але ў нас інакш і не атрымліваецца.

І. БОЧКО


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты