Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Мастоўскі цэнтр рамёстваў запрашае на майстар-клас

Мастоўскі  цэнтр рамёстваў запрашае на майстар-клас30 октября 2017 — 16:11

 

   Падчас асенніх школьных канікул  актывізавалася работа па правядзенні майстар-класаў у Мастоўскім цэнтры рамёстваў.

 

   --Майстар-класы праводзяцца па самых розных накірунках дзейнасці не толькі ў час канікул, а на працягу  ўсяго года. Па папярэдняй  дамоўленасці прыходзьце  да нас у любы зручны для вас час, -- запрашае ў цэнтр нераўнадушных да народных рамёстваў яго дырэктар Жанна Лявонцьеўна Новік.

 

    Запрашаюцца асвойваць рамёствы не толькі школьнікі, але і дарослыя. З гэтай мэтай у цэнтры  арганізаваны курсы  па пляценні з саломы, лазы, травы, па вырабу драўляных цацак, славянскіх і інтэр’ерных  лялек, рукадзеллю і многім іншым. Заняткі  праводзяцца з улікам узросту, інтарэсаў   і складанасці майстар-класа,  яго цана   вагаецца ад  двух да шасці рублёў. Майстар-класы звычайна праходзяць у выставачнай зале цэнтра, дзе жадаючыя могуць не  толькі павучыцца, але і  ацаніць работы народных умельцаў, якія дэманструюцца на выстаўках.

 

   Каб пазнаёміцца з работай  мясцовых  майстроў, у час асенніх канікул  наш цэнтр  наведалі   вучні  другога і чацвёртага класаў гімназіі №2 г. Ваўкавыска.  Рабяты  прынялі ўдзел у  майстар-класах  па вырабу славянскіх лялек і абярэгаў з травы. Сваё майстэрства хлопчыкам і дзяўчынкам з Ваўкавыска перадавалі  Вольга Сліж і Вольга Вайтовіч.

 

    25 лістапада  плануецца правядзенне ў цэнтры платнага майстар-класа па вышыванні атласнымі стужкамі ад  Таццяны Войшніс з Мінска.

 

   Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио