У апошні дзень цяпер ужо мінулага года мастаўчане і госці горада, па добрай традыцыі, сабраліся ля галоўнай ёлкі.
Спачатку перад прысутнымі выступілі з невялікім прадстаўленнем Дзед Мароз і Снягурачка -- пераможцы гарадскога конкурсу, прадстаўнікі гімназіі №1 г. Масты.
Затым да мастаўчан звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксей Сцяпанавіч Шафарэвіч, падвёўшы галоўныя вынікі года і павіншаваўшы з надыходзячым 2011 годам.
Падчас свята былі аб”яўлены таксама імёны пераможцаў раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне райцэнтра, адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў, адміністрацыйных будынкаў прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых арганізацый, жылых дамоў у горадзе і на вёсцы.
Лепшых з лепшых назвала намеснік старшыні райвыканкама Таіса Мікалаеўна Мурына. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Іванавіч Табала ўручыў пераможцам дыпломы райвыканкама і каштоўныя падарункі. Пра пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу мы раскажам у адным з бліжэйшых нумароў газеты.
Павіншавалі мастаўчан з надыходзячым Новым годам і яшчэ адныя пераможцы мінулагодняга конкурсу Дзедаў Марозаў -- прадстаўнікі раённага цэнтра пазашкольнай работы.
Фінальным акордам свята стаў феерверк, які расквеціў неба над Мастамі тысячамі рознакаляровых агеньчыкаў.
А. ШВЯДКО
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад