Аб тым, як прайшлі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на Мастоўшчыне, расказвае старшыня раённай выбарчай камісіі В. І. ШЧУКА:
-- Віктар Іванавіч, наколькі актыўна мастаўчане прымалі ўдзел у сёлетніх выбарах?
-- У цэлым па раёну ўдзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прынялі 90,7 працэнта выбаршчыкаў. У сельскай мясцовасці яўка склала больш за 95 працэнтаў. Гарадскія жыхары праявілі некалькі меншую актыўнасць падчас галасавання (84,4 працэнта).
-- Колькі працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова?
-- У датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 28 працэнтаў ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.
-- Што паказалі вынікі галасавання?
-- Абсалютная большасць нашых выбаршчыкаў (17 997 галасоў, ці больш за 76 працэнтаў) падтрымала кандыдатуру Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
-- Як прайшла выбарчая кампанія ў нашым раёне?
-- Выбары прайшлі ў спакойнай дэмакратычнай абстаноўцы, паказалі высокі ўзровень грамадзянскай адказнасці насельніцтва. За ходам галасавання назіралі як унутраныя назіральнікі, так і міжнародныя.
А. ШВЯДКО
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад