Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Мастаўчане чыталі па-беларуску

Мастаўчане чыталі па-беларуску01 июля 2018 — 15:26

Беларуская мова вельмі пявучая, мілагучная і прыгожая. У гэтым яшчэ раз пераканаліся ўсе прысутныя на мерапрыемстве, якое ладзілася супрацоўнікамі раённай бібліятэкі першага ліпеня і было прымеркавана да Дня Незалежнасці.

 

А ці ведаеце вы такія словы, як брыль, гаўбец, гзымс? Напэўна, прыйдзецца вельмі добра падумаць, перш чым перакласці іх на рускую мову. Дык вось гэта «козырёк», «балкон», «карниз».

 

Усе, хто прыйшоў паўдзельнічаць  у акцыі «Чытаем па-беларуску», атрымалі каляровыя аркушы з шматлікімі словамі на беларускай мове, каб мець магчымасць падрабязней пазнаёміцца з багаццем роднай мовы. Прыемна, што большасць прапанаваных слоў была знаёма прысутным.

Вядучыя распачалі мерапрыемства з вершаў беларускіх аўтараў пра Беларусь, родную старонку, прыгажосць мясцовай прыроды.  Яны ўзгадалі шматлікіх пісьменнікаў, якія пісалі на беларускай мове, праслаўляючы сваю Бацькаўшчыну.

 

«Мой любы край», «Каля Нёмана», «Сэрца зямлі маёй» і іншыя – усё гэта вершы мясцовых паэтэс Зінаіды Біліда і Галіны Васілеўскай, якія яны прачыталі падчас мерапрыемства. Столькі любові і павагі прагучала ў іх словах да малой радзімы, яе жыхароў, палёў, лясоў.

Узгадалі вядучыя таксама і вядомых аўтараў, якія калісьці жылі на Мастоўшчыне альбо наведвалі яе і прысвячалі свае вершы прыгажосці прынёманскага краю. Гэта творы Міхаіла Макара, Ірыны Данік-Навуменка,  Івана Астапенкі, Марыі Шаўчонак.

 

А вось урывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» распачалі чытаць вядучыя, а  прысутныя працягвалі па радку.

Усе жадаючыя змаглі выказаць любоў і павагу да роднай мовы праз вершы на беларускай мове, якія яны дэкламавалі падчас мерапрыемства. Шмат  твораў прагучала з вуснаў дзяцей, якія атрымалі салодкія падарункі.

 

Пачуццё гонару за сваю Радзіму, яе жыхароў не пакідала прысутных падчас акцыі. Супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі ўсіх пазнаёміцца з кніжнай выставай, дзе былі прадстаўлены творы сучасных беларускіх аўтараў, альбомы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі, а таксама наведваць чытальныя залы і больш чытаць па-беларуску.

 

І. Бочко

 

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио