Свята Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь аб’яднала і дзяцей, і дарослых. Усе яны атрымалі магчымасць паглядзець спектакль-казку “Сінявочка” па матывах твора Аляксея Дударава ў пастанаўцы ўзорнага аматарскага калектыва лялечнага тэатра “Пятрушка” ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”.
У казцы распавядаецца, як дрэнная Зялёная сажалка захацела знішчыць чыстую, празрыстую крынічку Сінявочку, якую ўсе любілі за тое, што яна ўсё наваколле паіла сваёй цудоўнай вадзіцай. Яна з усімі сябравала і дапамагала.Вось толькі адна сажалка не любіла Сінявочку. Яна злавала на крынічку за тое, што да яе ўсе прыходзяць, сябруюць, а Зялёную сажалку не заўважаюць. І вось аднойчы сажалка вырашае здейсніць чорную справу – накінуць цяжкі нерат на крынічку, каб ніхто яе не бачыў і не падыходзіў. Але хлопчык з дзяўчынкай у рэце рэшт дапамаглі Сінявочке, выратавалі яе ад злобы і зайздрасці.
Вось так і ў жыцці бывае паміж людзьмі і нават краінамі. Але нездарма кажуць у народзе – усё дрэннае заўжды вяртаецца да таго, хто яго робіць.
Казка вучыць дабрыні, сяброўству, суперажыванню, беражлівым адносінам да прыроды і навакольнага асяродзя, выхоўвае добры густ, пачуццё любові да ўсяго прыгожага, да роднага краю.
Ірына Бочко
Фота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад