З чаго пачынаецца вясна? Вядома, з провадаў зімы.
Свята Масленіца прайшло ў малодшай групе ДУА “Дзіцячы сад №3 г. Масты”. Мабыць, правядзенне народных свят стане традыцыяй у нашай малодшай групе, так як нашы выхаванцы робяць першыя крокі па азнаямленні з сямейнымі традыцыямі і звычаямі.
Масленіца – вясёлае, народнае свята. У масленічны тыдзень людзі развітваюцца з зімою і сустракаюць вясну. Сімваламі гэтага свята лічацца сонца, бліны і пудзіла. Увесь гэты тыдзень быў насычаны разнастайнымі падзеямі.
На занятках даведаліся, як раней святкавалі Масленіцу, што азначае і адкуль бярэ пачатак гэты звычай. На свяце дзеці былі не толькі ўдзельнікамі, але і сапраўднымі гаспадарамі гэтага свята, весяліліся і вадзілі карагоды вакол Масленіцы, удзельнічалі ў гульнях “Гарлачык”, “Арэлі”, “ Роўным кругам”.
Правялі Масленіцу па-асабліваму, весела, бадзёра. Конкурсы не давалі сумаваць нікому. Дзякуючы масленічнаму тыдню, выхаванцы пазнаёміліся з народнымі традыцыямі і зарадзіліся выдатным настроем.
Ірына СУХОЦКАЯ,
выхавацель д/с №3 г. Масты
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад