У нашай школе ёсць цудоўная традыцыя: за месяц да святкавання Каляд і Новага года праводзіць дабрачынны кірмаш, які садзейнічае выхаванню ў вучняў пачуцця міласэрнасці, дабрыні, спачування.
Ужо пачынаючы са снежня ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” сумесна з ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”арганізуюць і праводзяць дабрачынную акцыю “Цуды на Каляды”, у якой вучні нашай школы штогод прымаюць актыўны ўдзел. Кожны вучань мае магчымасць выступіць у ролі маленькага чараўніка для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў, а таксама для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
У гэтым годзе кірмаш называўся “Беларускія прысмакі”. Вучні добрасумленна рыхтаваліся да ўдзелу ў ім. Кожны разумеў, якое важнае значэнне мае яго вынік. Загадзя знаёміліся з рэцэптамі беларускіх нацыянальных страў, звярталіся за дапамогай да старэйшых аднавяскоўцаў і,вядома, старанна гатавалі выбраныя імі стравы. Каб прэзентаваць свой тавар, вучні падрыхтавалі песні, танцы, апрануліся ў нацыянальныя касцюмы.Чаго толькі не было на сталах: караваі і булачкі, тарты і цукеркі, рулеты і пячэнне, абаранкі і пончыкі, яблыкі і арэхі, варэнне і кампот.
Асаблівае месца займалі стравы з бульбы, якую здаўна ў Беларусі называюць другім хлебам. Бульбяная бабка, дранікі, запяканкі, калдуны, клёцкі, бульбяныя хрушчы, пірагі з бульбай. Кожны меў магчымасць выбраць страву на свой густ.Бойка ішоў гандаль шматлікімі пачастункамі…
Кірмаш спадабаўся ўсім. Ён падараваў многа пазітыўных, станоўчых эмоцый.
М. Жвірбля,
педагог-арганізатар
ДУА “Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад-сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад