Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныСоциумОбщественная жизньГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНаш край

Малая радзіма

Малая радзіма11 декабря 2019 — 13:45

Малая радзіма – вялікая гісторыя” – пад такой назвай ў філіяле Пескаўская сельская бібліятэка адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання “Зносіны” для пажылых людзей.

Пышным духмяным караваем гасцей сустракалі Лявон і Лявоніха, у ролі якіх выступілі бібліятэкар Галіна Гайдаш, Валянціна Якубік, а таксама ўдзельніца клуба па інтарэсах Валянціна Чубрык.

Пра гісторыю в.Пескі расказала Карына Копаць, вучаніца 11 класа ДУА “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Падчас электроннай прэзентацыі “Мястэчка на скрыжаванні дарог” дырэктар школьнага музея ДУА “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Рэгіна Вялічка пазнаёміла прысутных з унікальнымі гістарычнымі матэрыяламі, якія былі знойдзены ў Песках. Асаблівую цікавасць выклікала газета 1868 года выпуску, артыкулы з якой былі зачытаны ўдзельнікам мерапрыемства.

Пра жыццё Песак у гады Вялікай Айчыннай вайны, трагедыю Пескаўскага гета расказала сведка тых падзей Алена Арцісевіч.

З 19 стагоддзя да 1939 года на цэнтральнай плошчы ў Песках, паміж царквой, касцёлам і сінагогай, праходзілі вялікія і малыя кірмашы. Таму члены клуба па інтарэсах вырашылі аднавіць гэтую традыцыю ў сценах бібліятэкі. Для “продажу” былі прадстаўлены старадаўнія рэчы: пернік для мыцця бялізны, бязмен для ўзважвання, качалка для прасавання бялізны, прас, гліняны посуд, кошыкі, нажніцы для стрыжкі авечак, а таксама прадукты харчавання: сушаныя грыбы, аўсяны кісель, дранікі, бліны, вязанка абаранкаў, цыбуля, часнок, ледзянцы, лясныя арэхі і інш. Кожны ўдзельнік “Пескаўскага кірмаша” ў жартоўнай форме заклікаў купіць свой тавар.

Для Ніны Данільчык, якая ў той час працавала загадчыцай Пескаўскай сельскай бібліятэкі, былі выкананы беларускія песні з рэпертуару хору, які займаў ганаровыя месцы ў раёне ў 70-80-я гады.

У аўтарскім выкананні прагучалі вершы Аляксандры Клімовіч: “Залатыя гады”, “Пажаданне”.

Завяршылася пасяджэнне аматарскага аб'яднання бяспройгрышнай латарэяй  і чаяваннем з пірагамі.

Г. Гайдаш,

бібліятэкар філіяла “Пескаўская сельская бібліятэка”

ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио