Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСоциумПрофсоюзная жизньСоциумКультураБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичБлоги наших журналистовВиктор МоханьНовости МостовщиныНаш крайЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей МостовщиныБеларусь - ЭТО МЫ!Беларусь - ЭТО МЫ!

Маладыя таленты Гродзеншчыны творча спаборнічалі ў Мастах

Маладыя таленты Гродзеншчыны творча спаборнічалі  ў Мастах27 апреля 2025 — 10:00

Наш горад  вітаў  удзельнікаў абласнога фестывалю дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей”.

Мерапрыемства прайшло у раённым цэнтры культуры. Тут дзейнічалі фотазоны і выставы, майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, вёўся продаж сувенірнай прадукцыі.

Фестываль адкрыўся песняй “ Я, ты, он, она”  ў выкананні салістаў і ўдзельнікаў узорнай эстраднай студыі “Кампанела” и “Фортуна” Мастоўскага РЦК.

Яго ўдзельнікаў прывіталі намеснік старшыні Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта Марына Давыдзік і намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама  Сняжана Куратчык.

– Мастоўшчына сёння напоўнена дзіцячымі галасамі, – сказала Марына Осіпаўна. – Мы вельмі рады, калі да нас прыязджаюць госці. Вы не толькі прымеце ўдзел у вельмі прэстыжным конкурсе “Масты надзей”, але і  пазнаёміцеся з нашым горадам. Будзе вельмі правільна, калі свой талент і натхненне вы прысвеціце міру на зямлі, 80-годдзю Вялікай Перамогі.

– Мне хочацца прывітаць усіх удзельнікаў і гасцей гэтага прэстыжнага фестывалю,­ – адзначыла Сняжана Віктараўна. – Ён багаты вашай творчасцю і талентам. Мы ўдзячны мастаўчанам за цёплы прыём, выдатную магчымасць наведаць Мастоўшчыну. Жадаю юным артыстам творчых і крэатыўных выступленняў.

У журы фестывалю увайшлі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык, выкладчык харэаграфічных прадметаў Гродзенскага дзячржаўнага каледжа культуры, балетмайстар заслужанага аматарскага калектыву  народнага ансамбля танца “Гарадзенскія карункі” Вольга Грыгарцэвіч, загадчык сектара культуры райвыканкама Анастасія Палуйчык, вядучы метадыст па вакальна-харавому мастацтву ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” Лізавета Цыдзік.

Вядучыя пажадалі журы плённай працы, артыстам – натхнення, гледачам – прыемных уражанняў.

Юныя артысты здзіўлялі, уражвалі, захаплялі. Творчасць іх была на вельмі высокім ўзроўні, бо большасць з іх – удзельнікі прадстаўленняў гарадскога, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.

Паспяхова выступілі і мастаўчане. Конкурсную праграму фестывалю з намінацыі “саліст-вакаліст” пачала Сафія Процка, удзельніца ўзорнай вакальнай студыі “Кампанелла” Мастоўскага раённага цэнтра культуры. Мастацкі кіраўнік – Марыя Процка. У яе выкананні прагучала песня “Трава у дома”.

Другая ўдзельніца фестывалю Дар’я Сідар з аграгарадка Лунна з’яўляецца салісткай узорнай студыі эстрадных спеваў “Фартуна” Лунненскай сярэдняй школы імя Івана Шарамета. У яе выкананні прагучала  песня “Блокадный вальс”.

З вялікай асалодай прымалі  гледачы выступленне танцавальнага калектыву “Рондо” з Мастоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Яны паказалі харэаграфічную кампазіцыю “Планета животных. Афро”. Мастацкі кіраўнік – Наталля Зянькова.

Першымі ў  намінацыі “вакальны ансамбль” выступіў вакальны калектыў “КАМПАНЕЛЛА-КІДС” з Мастоў. Мастацкі кіраўнік – Марыя Процка. У іх выкананні прагучала песня “Мама, вылезай из Инстаграма”. На фестывалі гэты калектыў выступіў таксама з песняй   “Нарисовать мечту”.

 

І вось адгучалі нумары ўсіх удзельнікаў свята творчасці. Журы накіравалася ў пакой для галасавання, каб праз некаторых час агучыць пераможцаў. У гэты раз гэта была настолькі складаная справа, што суддзі не маглі знайсці кампраміс больш чым гадзіну! Дзеці ж пасля прагляду мультфільма амаль што кожны выхад кагосьці на сцэну сустракалі апладысментамі ‒ чакалі, што вось-вось аб’явяць вынікі.

Па Напалеону чаканне ‒ адна з найгоршых рэчаў на свеце, таму супрацоўнікі РЦК уключылі музыку, якая знаёма ўсім падлеткам ды юнакам. І калі яшчэ першыя дзве песні дзеці падпявалі стоячы, то потым яны хвалямі рынуліся на сцэну ‒ і зрабілі стыхійна-імправізаваную дыскатэку! Мабыць, яны навыт і забыліся, што чакаюць якіясьці там вынікі фэсту, таму, калі вядучыя ўжо павінны былі выходзіць на сцэну, а журы пачало вяртацца ў залу, хтосьці жадаў “працягу банкету”.

Але ж праз некалькі хвілін усе вярнуліся на свае месцы, і Сняжана Віктараўна пачала ўзнагароджваць пераможцаў фэсту. Нездарма мы чакалі ўбачыць у іх ліку і мастоўскіх выканаўцаў: адразу некалькі з іх атрымалі прызы і дыпломы. Пачнём з дыплома трэцяй ступені, што атрымаў танцавальны калектыў “Выкрутасы”. Віншуем іх ды кіраўніка Настассю Масюк!

Далей трыа з прызоў забралі калектывы Марыі Процка: “Кампанелла” атрымала спецпрыз, “Кампанелла-кидс” узнагародзілі дыпломам другой ступені, а дачка Марыі Сафія атрымала дыплом першай ступені ў сваёй узроставай катэгорыі!

Але ж гэта не апошняя добрая навіна для Мастоўшчыны: Гран-пры конкурса таксама атрымала наша спявачка ‒ журы прызначыла Дар’ю Сідар з яе “Блокадным вальсом” лепшай на фестывалі! Дарэчы, гэта не першая яе перамога на гэтым тыдні, але аб гэтым чытайце ў іншым матэрыяле.

Яскравае свята, напоўненае дзіцячымі эмоцыямі, пачуццямі і ўвогуле светам, скончылася. Праз два гады ўдзельнікі фэсту сустрэнуцца зноў ‒ не толькі каб выявіць пераможцаў, бо яднанне творчых людзей куды важней за спаборніцтвы і саперніцтвы.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Віктар МОХАНЬ,

Фота аўтараў


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио