Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Майстар-клас для мастаўчан ад вопытных мастакоў роспісу

Майстар-клас для мастаўчан ад вопытных мастакоў роспісу06 апреля 2017 — 15:11

 

З 11 красавіка па 2 мая ў выставачнай зале Мастоўскага раённага цэнтра рамёстваў пройдзе выстаўка “Прагляд”. Яе адкрыццё адбудзецца 11 красавіка, у 17.00 гадзін.

 

На выстаўцы будзе прадстаўлена калекцыя работ творчай сям’і мастакоў Андрэя і Веранікі Русско з Пінска, выкананыя ў такіх тэхніках, як батык (3D-карціны), графіка, калаж. Цікавым адкрыццём стане і калекцыя адзення “Бабулін куфар”. Усе жадаючыя змогуць стаць удзельнікамі майстар-класа ад мастакоў-прафесіяналаў.

 

Думаеце, што нельга стварыць сапраўдны твор мастацтва за некалькі гадзін без адпаведнай адукацыі? А вось вопытныя мастакі роспісу і педагогі  Андрэй і Вераніка Русско ўпэўнены, што можна. Праверыць гэта на ўласным вопыце і прынесці дамоў 3D-карціну ў стылі двухслойнага батыка можна будзе ўжо ў наступны аўторак, 11 красавіка.

 

-- Наш майстар-клас разлічаны на тых, каго захапляе магія фарбаў, хто даўно марыць дакрануцца пэндзлем з яркай фарбай да тонкай тканіны і распісаць самастойна батык, але да гэтых пор не знайшоў смеласці, часу, матэрыялаў і вопытнага майстра, які возьме за руку і прывядзе ў чароўны свет мастацтва, хто імкнецца пранікнуцца эстэтыкай свету тонкага, паветрага роспісу тканіны, -- расказваюць мастакі.

 

Падчас майстар-класа можна будзе атрымаць навыкі ў падборы гарманічнай колеравай гамы, асваенні тэхнікі “халодны батык”, роспісу тканіны ў тэхніцы “аэраграфія”, а таксама навучыцца спалучаць колеры, зыходзячы з агульнага каларыту карціны.

 

Экспрэс-курс Андрэя і Веранікі Русско – гэта жывыя зносіны з прафесіяналамі-мастакамі і педагогамі, індывідуальны падыход да кожнага ўдзельніка і сапраўдныя творы мастацтва, якія можна будзе забраць з сабой.

 

Кошт майстар-класа, куды ўключаны ўсе матэрыялы, складае 30 рублёў, працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін.

 

Так што натхняйцеся і прыходзьце 11 красавіка ў раённы цэнтр рамёстваў за новымі ведамі, станоўчымі ўражаннямі і вашай рукатворнай работай.

 

Н.СВЯТЛОВА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио