Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Мае бацькі – надзейныя два крылы

Мае бацькі – надзейныя два крылы15 октября 2026 — 11:41

У межах Тыдня бацькоўскай любові для навучэнцаў VII класа дзяржаўнай установы адукацыі “Правамастоўская сярэдняя школа імя Станіслава Іванавіча Баўтрукевіча” 8 кастрычніка 2026 года была арганізавана інтэрактыўная экскурсія “Мае бацькі – надзейныя два крылы”  ў Мастоўскі дзяржаўны  музей “Лес і чалавек”.  Яе мэта – пашырыць веды дзяцей пра гісторыю роднага краю, сямейныя традыцыі і каштоўнасці, а таксама выхоўваць павагу да бацькоў і старэйшага пакалення.

Падчас экскурсіі мы паразважалі пра тое, як бацькі падтрымліваюць дзяцей, дапамагаюць ім пераадольваць цяжкасці і вучаць важным жыццёвым каштоўнасцям. Пазнаёміліся з музейнымі экспанатамі, даведаліся пра побыт і жыццё людзей у мінулыя часы, убачылі прадметы, якімі карысталіся нашы продкі. Экскурсавод звярнуў увагу на важнасць сямейных сувязяў, узаемнай падтрымкі і перадачу традыцый ад старэйшых да малодшых.  Бацькоўская любоў, клопат і мудрыя парады сапраўды дапамагаюць чалавеку ўпэўнена рухацца наперад.



З цікавасцю мы слухалі аповед, задавалі пытанні і дзяліліся ўражаннямі. Экскурсія дапамагла нам лепш зразумець, што любоў, клопат і павага ў сям’і з’яўляюцца важнымі асновамі жыцця.

Экскурсія была цікавай і пазнавальнай. Яна нагадала нам, як важна цаніць бацькоў, быць ім удзячнымі і часцей гаварыць пра сваю любоў.

Арсеній Лучко,

вучань VII класа Правамастоўскай сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».

Назад
Идет подписка О газете Контакты