Работы на першай чарзе малочна-таварнага комплексу «Мікелеўшчына-2» РУСП «Мастаўчанка» будаўнікі закончылі ў студзені бягучага года, а ў лютым гаспадары пачалі запаўняць яго каровамі і асвойваць новае абсталяванне. Зараз тут утрымліваецца амаль 200 кароў, іх обслугоўваюць 4 аператары.
-- У нашым калектыве ўдала спалучаюцца вопыт і маладосць, -- расказвае начальнік комплексу Г. А. Маскевіч. -- Напрыклад, Людміла Руткевіч і Святлана Кавалевіч даяркамі працуюць ужо амаль па два дзесяцігоддзі, а вось вопыт работы ў малочнай жывёлагадоўлі ў Ірыны Снітко і Святланы Руткоўскай значна меншы. Але абедзве да справы адносяцца адказна.
Як расказала кіраўнік калектыву Галіна Антонаўна Маскевіч, на комплексе нават з”явілася сямейная дынастыя. Побач з Людмілай Казіміраўнай Руткевіч аператарам машыннага даення з нядаўняга часу працуе яе дачка Ірына Снітко.
На раённым свяце «Красуй, Мастоўшчына!» былі падведзены вынікі працоўнага саперніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна ў галіне жывёлагадоўлі. РУСП «Мастаўчанка» сярод пераможцаў называлася двойчы. У агульным набытку ёсць важкі ўклад і калектыву малочна-таварнага комплексу «Мікелеўшчына-2».
М. ПАВЯДАЙКАНа здымку: аператары машыннага даення МТК «Мікелеўшчына-2» Ірына СНІТКО і Людміла РУТКЕВІЧ (злева направа). Фота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад