Ужо другі год, як у Мілявіцкім комплексным прыёмным пункце аказваецца вяскоўцам паслуга па перапрацоўцы фруктаў на сок. Для гэтага ў памяшканні КПП устаноўлены спецыяльны агрэгат. Такая паслуга аказваецца толькі ў Мілявічах. Паслуга па нарыхтоўцы соку, асабліва яблычнага, бо сёлета выдаўся неблагі ўраджай яблык, карыстаецца папулярнасцю не толькі ў жыхароў Мілявіч. Прывозяць яблыкі на перапрацоўку нават вяскоўцы з суседняга Зэльвенскага раёна.
Адна гадзіна работы з машынай па перапрацоўцы фруктаў на сок абыходзіцца кліенту ў 15660 рублёў. З дапамогай сельскага КПП некаторыя вяскоўцы ўжо паспелі нарыхтаваць на зіму да сотні літраў яблычнага соку. Аб гэтым расказала прыёмшчыца заказаў Мілявіцкага КПП Т.М. Галаўко.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад