Так гаворыць большасць вучняў дзяржаўнай установы адукацыі “Азёркаўская сярэдняя школа”. Урокі фізічнай культуры і здароўя дазваляюць вучням задаволіць свае рухальныя патрэбы. Ёсць магчымасць развучыць новыя практыкаванні, новыя гульні, паўдзельнічаць у шматлікіх спаборніцтвах. Выкладае ўрокі фізічнай культуры вопытны педагог Аляксандр Аляксандравіч Русак.
Манавіта ён і з’яўляецца матывам для заняткаў спортам. Сам настаўнік заўсёды ў выдатнай форме, мае добры настрой, пачуццё гумару, прыходзіць на дапамогу сваім вучням і мае цудоўныя арганізатарскія здольнасці. Нашы дзяўчаты з задавальненнем займаюцца спортам, каб быць такімі ж стройнымі і прыгожымі, як іх настаўнік. А яшчэ жадаючых удзельнічаць у конкурсе па фізічнай культуры і здароўі ў нас штогод мноства. Хіба толькі “Буслік” па беларускай мове можа перамагчы. Вось і нядаўна на школьнай лінейцы былі ўручаны ўзнагароды 22 вучням школы: 10 з іх атрымалі каштоўныя падарункі – спартыўныя компасы.
А 12 мая 2017 года стартуе “Алімпіёнак – 2017”. Жадаем поспехаў усім вучням раёна, якія будуць прымаць удзел у даным конкурсе.
Р. Дравіца,
намеснік дырэктара па
вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА
“Азёркаўская сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад