Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультура

Лунненскі пачастунак

Лунненскі пачастунак26 декабря 2017 — 14:20

25 снежня адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў аграгарадку Лунна і прысвечана яно было гаспадыням і ўнікальным стравам, якія ўмеюць гатаваць толькі тут. Завіталі на свята мясцовыя жыхары, а таксама госці з раённага цэнтра.

 

Чаму менавіта тут адбылося брэндавае мерапрыемства? Усё проста. Раней у аграгарадку Лунна працаваў цэх хлебазавода, які сёння, на жаль, не дзейнічае, таму мясцовыя гаспадыні вырашылі захаваць традыцыі і арыгінальныя рэцэпты, якія можна знайсці толькі на лунненскай зямлі .


Сардэчна віталі ўсіх гаспадар Алег Сідар і гаспадыня Вольга Мелех. Менавіта яны запрашалі ўсіх актыўна ўдзельнічаць у конкурсах і пачаставаць усё, што прыгатавалі да свята. Атрымаць асалоду ад прыгатаваных страў маглі ўсе жадаючыя. Чаго тут толькі не было – пірагі з капустай, мясам, яблыкамі, каўбасы на розны густ, фрыкасэ са свініны, дранікі, курыныя рулецікі... Але самае ганаровае месца занялі клёцкі па-луненску. Шмат жадаючых было ўдзельнічаць у конкурсе, хто хутчэй і больш з’есць клёцак, прыгатаваных па арыгінальным рэцэпту.


На выстаўку дэлікатэсаў прадставілі свае стравы Святлана Раманоўская, Вольга Каранеўская, Ганна Савіцкая, Ганна Алізар, Вольга Мелех, Ірына і Алег Сідары.


Стварыць святочны настрой гаспадарам мерапрыемства дапамагалі артысты філіяла “Гудзевіцкі цэнтр вольнага часа і культуры” і сельскага клуба з Глядавіч. Работнікі філіяла з Гудзевіч правялі інтэрактыўную праграмму “Сымоніха і Лявоніха”, у якой прынялі ўдзел і дарослыя, і малыя дзеці. Шмат песень прагучала ад удзельнікаў мастацкага калектыву аматарскай творчасці філіяла “Лунненскі цэнтр вольнага часу і культуры”.


І. БОЧКО
Фота аўтара
 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио