Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Летнія будні працоўнай брыгады рагозніцкіх школьнікаў

Летнія будні працоўнай брыгады рагозніцкіх школьнікаў01 июля 2026 — 08:45

На базе ДУА “Рагозніцкая сярэдняя школа” з 15 па 26 чэрвеня арганізавана работа працоўнай брыгады, у склад якой увайшлі навучэнцы 8-10 класаў.

Для васьмікласнікаў гэта першы афіцыйны працоўны вопыт, а навучэнцы 9-10 класаў працавалі ўжо і ў мінулым годзе. Летняя працоўная занятасць школьнікаў – гэта рэальная магчымасць зарабіць грошы, унесці свой пасільны ўклад у сямейны бюджэт, адчуць смак фінансавай незалежнасці. Гэта карысна ўсім: і школе, і бацькам, і дзецям. Школьнікі прывыкаюць працаваць, вучацца цаніць заробленыя грошы, становяцца больш адказнымі.

Летнія будні працоўнай брыгады былі насычанымі. Кожны дзень абавязкова пачынаўся з інструктажа па тэхніцы бяспекі. А далей – за справу! Школьнікі займаліся добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі: чысцілі тратуарную плітку, палолі агарод, прыбіралі стадыён, рыхтавалі спартыўнае абсталяванне да афарбоўкі. Таксама вучні наводзілі парадак у вучэбных кабінетах: мылі сцены, парты, крэслы, даглядалі за кветкамі.

Работа ў працоўнай брыгадзе – гэта не толькі магчымасць зрабіць нешта карыснае для школы, але і шанец навучыцца працаваць у камандзе, развіць лідарскія якасці, набыць новых сяброў. Школьнікі ўпэўнены, што вопыт, атрыманы ў брыгадзе, дапаможа ім у будучым стаць паспяховымі і самастойнымі людзьмі.

Дзякуй нашым юным працаўнікам за актыўнасць, стараннасць, энергію і пазітыўны настрой. Наша школа стала прыгажэйшай, а лета – карысным.

Вольга ПАНКЕВІЧ, настаўнік


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».

Назад
Идет подписка О газете Контакты