Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?

Летні калейдаскоп выхаванцаў Рагозніцкай сярэдняй школы

Летні калейдаскоп выхаванцаў Рагозніцкай сярэдняй школы25 июня 2024 — 15:25

Вось яно якое, наша лета...

З 3 чэрвеня на базе ДУА “Рагозніцкая сярэдняя школа” адчыніла свае дзверы выхаваўча-аздараўленчая ўстанова “Фізкультурна-ініцыятыўныя фантазёры” (ФІФ). Важнейшымі накірункамі ў рабоце “ФІФ” з’яўляюцца выхаванне падрастаючага пакалення на аснове традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, фарміравання павагі да гістарычнага мінулага, дасягненняў нашай краіны на сучасным этапе развіцця, папулярызацыя дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Галоўная мэта установы – правядзенне  канікул школьнікамі з карысцю, праз актыўнае далучэнне дзяцей да фізічнай культуры, спорту і здаровага ладу жыцця.

На працягу 15 дзён выхаванцы былі ўцягнуты ў калейдаскоп розных цікавых падзей і мерапрыемстваў, накіраваных на духоўна-маральнае, грамадзянска-патрыятычнае, экалагічнае выхаванне, на прафілактыку шкодных звычак, развіццё творчай актыўнасці школьнікаў. Кожны дзень у нашым лагеры меў сваю назву: “Дзень здароўя”, “Дзень адзінства”, “Дзень Радзімы”, “Дзень  усмешкі”, таму не быў падобны на папярэдні. Колькі выдумкі, творчасці і фантазіі праявілі дзеці разам са сваімі выхавальнікамі.

Вялікая ўвага надавалася прапагандзе здаровага ладу жыцця, вывучэнню правіл дарожнага руху і бяспечных паводзін. Дзеці з задавальненнем уключаліся ў абмеркаванне ЗОЖ-парад, удзельнічалі ў рухомых гульнях, спартыўна-забаўляльных мерапрыемствах: “ТЫ+Я=КАМАНДА”, “Падарожжа па краіне лета”, “Гульня прымае ўсіх”, “Азбука дарожнай бяспекі”, “Святлафор здароўя” і іншыя. Штодня праводзілася зарадка і танцавальныя размінкі на свежым паветры.

Школьнікі ярка праявілі сябе не толькі ў спорце, але і ў творчасці. Актыўна, з аптымізмам спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў разнастайных віктарынах, конкурсах, лабараторыях, круглых сталах, дыскусіях, падарожжах-экспедыцыях. 

Незабыўныя ўражанні ў выхаванцаў пакінуў дзень 18 чэрвеня. Гэты дзень пачаўся са святочнай лінейкі, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пасля якой дзеці адправіліся на экскурсію да мемарыяльнага комплексу ля в. Шымкі. Падчас экскурсіі школьнікі папоўнілі веды аб лёсе жыхароў мастоўшчыны, аб гісторыі стварэння мемарыяльнага комплексу, ушанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання, усклалі кветкі да мемарыяла. Экскурсія дапамагла дзецям зразумець, які ўклад у Перамогу ўнеслі жыхары Мастоўскага раёна. Завяршыла дзень акцыя “Мы гэтай памяці верныя!”, падчас якой школьнікі выраблялі з паперы сімвал міру – жураўлёў. 

Сапраўды, гатовага рэцэпту летняга адпачынку не існуе. Але выхавальнікі нашага лагера ўпэўнены, што ўзаемаразуменне і добры настрой – залог поспеху ў рашэнні любой задачы. Дарослыя стараюцца, каб дзецям было не толькі весела, але і каб кожны дзень для іх быў карысным, незабыўным і цікавым.

Наталія САРОКА,

намеснік дырэктара ВАУ “ФІФ” ДУА “Рагозніцкая сэрэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио