Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Лета ў лагеры

21 июня 2011 — 10:00

З пачатку чэрвеня стартаваў “лагерны марафон”. Для дзіцяці летнія канікулы ў лагеры, асабліва з кругласутачным знаходжаннем, - гэта перш за ўсё новыя знаёмствы, якія з цягам часу могуць перарасці ў сапраўднае сяброўства, магчымасць у пэўнай ступені праявіць самастойнасць, а яшчэ адпачыць ад паўсядзённых заўваг іншы раз занадта клапатлівых таты і мамы.

Бацькі маленькіх жыхароў нашага раёна мелі магчымасць пакінуць сваіх рабят пад пільным наглядам выхавацеляў дзённых лагераў, якіх было сёлета арганізавана пры школах 24.

Першая дзевяцідзённая змена ўжо завяршылася ў Пацавіцкім дзіцячым аздараўленчым лагеры з кругласутачным знахо-джаннем. 13 чэрвеня лагер зноў гасцінна адчыніў дзверы наступнай змене – трыццаці рабятам. Яшчэ 101 хлопчык і дзяўчынка аздараўліваюцца зараз у кругласутачным ДАЛ “Нёман”, што размешчаны ля Каўшова. Лагер пад назвай “Алімп” працуе сёлета ў Дашкаўцах. Тут за змену адпачнуць 50 рабят.

Як паведаміў галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Мастоўскага райвыканкама Расціслаў Уладзіміравіч Мельнічак, у першую змену арганізаваны адпачынак у лагерах для 1031 хлопчыка і дзяўчынкі. Найбольшую колькасць пуцёвак набылі прадпрыемствы аграрна-прамысловага комплексу і ААТ “Мастоўдрэў” (50 і 30 пуцёвак адпаведна). Кошт адной пуцёўкі складае сёлета ад 260 да 300 тысяч рублёў за змену працягласцю 18 дзён. Усяго за летні сезон у лагерах раёна плануецца аздаравіць каля 1600 дзяцей.

А. ШВЯДКО


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио