Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНаш край

Лета – час адпачынку і асалоды

Лета –  час адпачынку і асалоды02 июля 2020 — 12:36

Лета – гэта час адпачынку і асалоды. Кожнае дзіця чакае яго з нецярпеннем, бо менавіта тады можна атрымаць масу задавальнення, зарад бадзёрасці і знайсці новых сяброў.

Сёлета выхаваўча-аздараўленчая ўстанова “Лагер “Алімпіец”  з дзённым знаходжаннем дзяцей” у ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”  прыняла  28  хлопчыкаў  і дзяўчынак рознага школьнага ўзросту.  У наш час здароўе ўяўляе сабой адну з асноўных умоў для задавальнення індывідуальных, грамадскіх, матэрыяльных і духоўных патрэбаў, яно з'яўляецца не толькі асобаснай, сацыяльнай каштоўнасцю, але і захаванне яго – гэта  задача дзяржаўнага маштабу. Таму фарміраванне здаровага ладу жыцця – гэта адзін з найважнейшых накірункаў работы з дзецьмі ў летні перыяд.

У лагеры “Алімпіец” наладжаны правільны збалансаваны рэжым харчавання, рэжым загартоўвання, арганізуюцца хвілінкі здароўя, усе любяць спорт, тут не хварэюць, усюды пануе радасная і бадзёрая атмасфера. Арганізацыя змястоўнага вольнага часу выхаванцаў  ажыццяўляецца праз спартыўныя гульні, конкурсы, спаборніцтвы. І кожнае спартыўнае мерапрыемства праходзіць незабыўна: з медалямі, узнагароджаннем пераможцаў. Надоўга дзецям запомняцца спартландыя “У краіне алімпіёнікаў”, спартыўная гульня “Я, ты, ён, яна – мы здаровая дзяржава”, эстафета “Паласа перашкод”, спартыўная праграма “Я самы…, я самая…”,  гульня-віктарына “Здароўе, спорт”, квэст-гульня “Падарожжа на цягніку здароўя” і г.д.

Пры дрэнным надвор’і выхаванцы гуляюць у ціхія гульні ў памяшканні. Палюбіліся шашкі, шахматы, лато, марскі бой.

Многа карыснага даюць дзецям хвілінкі здароўя. Тэматыка іх разнастайная: “Ці бываюць звычкі няшкоднымі”, “Правільная выправа як фундамент здароўя”, “Гігіена ў доме”, “Як харчуешся, так і ўсміхаешся”, “Бясшкоднага тытуню не бывае”,  “Зялёная аптэка”, “Падарожжа ў Краіну Вітамінію” і г.д.

Летні  перыяд валодае велізарным патэнцыялам, які дазваляе стварыць  дадатковыя ўмовы для выхаваўчага ўздзеяння на дзяцей. Праводзяцца гутаркі аб правілах дарожнага руху, аб бяспечным шляху у лагер і дадому,  аб правілах паводзін на вуліцы, у грамадскіх месцах, гутаркі пра сяброўства  і ўзаемадапамогу. Цікава прайшла сустрэча з супрацоўнікамі МНС. Дзеці ў форме гульні прайшлі важныя правілы  паводзін у розных экстрэмальных сітуацыях, пазнаёміліся з прафесіяй выратавальніка. Выхаванцы ў чарговы раз зразумелі, што выратавальнік МНС – першы, хто прыходзіць на дапамогу ў надзвычайных сітуацыях. Ад выратавальніка патрабуецца імгненная рэакцыя, уменне прымаць хуткае і вернае рашэнне, ад якога залежыць жыццё не аднаго чалавека.

У лагеры “Алімпіец” вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мы малюем свет”. Усе вельмі стараліся, і малюнкі атрымаліся цікавыя. Яны гаварылі пра вялікую любоў да свайго роднага краю, які з’яўляецца часцінкай вялікай Радзімы.  Аб сваёй малой радзіме з гонарам апавядалі на тэматычнай гадзіне “Родны край – Гудзевіцкая зямля” . Для малодшых школьнікаў была арганізавана падарожжа-экспедыцыя “Аграгарадок Гудзевічы – знаёмы незнаёмец”. Дзеці з захапленнем бачылі штосьці ўжо знаёмае, а штосьці і незнаёмае.

 Змястоўна прайшлі музычная гадзіна “Вянок беларускіх песень”,  конкурс чытальнікаў вершаў  беларускіх паэтаў, конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Выхаванцы здзяйснялі віртуальныя падарожжы па роднай Беларусі. Яны пабывалі і ў Брэсцкай крэпасці, і ў Мірскім замку, і ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Дзень за днём у нашым лагеры праводзяцца цікавыя мерапрыемствы, якія дапамагаюць дзецям адчуць  густ  творчасці, у якім можна праявіць свае здольнасці, аб’яднацца з усімі у радасці, стварыць  добры настрой. Арганізоўваючы розныя святы, мы, дарослыя, клапоцімся  пра тое, каб яны былі творчымі, непаўторнымі, каб дзецям было добра, каб змест іх абагаціў розум і душу выхаванцаў. У дадзены накірунку праведзены такія мерапрыемствы як фотакалаж “Фарбы лета”,  квэст “Піянерскімі сцяжынамі”, акцыя “Наш утульны чысты двор”, гульня-падарожжа “Ты + мы”, конкурс малюнкаў “Прафесіі маіх бацькоў”, інтэрактыўная гульня “Адкрывай, угадай” і г.д.

Лета - гэта цудоўная пара года, калі свет становіцца больш яркім, маляўнічым і шчаслівым. Я спадзяюся,  такім ён і запомніцца для выхаванцаў нашага лагера “Алімпіец” —добрым, светлым і бяспечным!

 

                  Марына Батвіноўская,

выхавальнік выхаваўча- аздараўленчай установы “Лагер“Алімпіец”  з дзённым знаходжаннем дзяцей”

ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио