Свята-Пакроўская царква ў вёсцы Бялавічы, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю з катэгорыяй “3”, была пабудавана з цэглы і бутавага каменю ў 1822 годзе. Унутры храма ёсць памятная дошка з надпісам “Сей храм построен тщанием помещицы Гонораты Оскирко”. Адрамантавана ў 1872 годзе за кошт прыхаджан. Помнік архітэктуры стылю ампір. Іканастасы запаўняюць абразы “Іаан Храсціцель”, “Сіксцінская мадонна”, “Укрыжаванне”.
Стаіць храм вось ужо двесце гадоў. Перажыў дзве вайны і мноства нягод. Адна здарылася ў 2010 годзе. У храме пабывалі вандалы. Яны ўзламалі замкі, выламалі бакавыя дзверы. Укралі два напрастольныя Евангеллі і зламалі скрынку, куды збіраліся грошы для царквы. Евангеллі вельмі каштоўныя, кожнай больш чым па сто гадоў. Адна выдадзена ў 1870 годзе, другая – у 1900. На аўкцыёнах такія кнігі прадаюць па некалькі тысяч долараў.
Свята – Пакроўская царква дзейнічае і цяпер. У царкве служыць неабыякавы святар іерэй Іаан Аўсіевіч, які прыкладвае нямала намаганняў, каб храм выглядаў велічна і з гонарам насіў званне гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У 2021 годзе царкву зноў напаткала непрыемнасць. Ад урагану быў пашкоджаны дах – сарвала некалькі лістоў жэсці. Сіламі святара і прыхаджан дах адрамантавалі, але гэта не вырашыла праблемы. Дах знаходзіцца ў аварыйным стане і паступова разбураецца. У апошні час гэта адбываецца вельмі хутка.
Святар і прыхаджане храма просяць неабыякавых людзей, дапамагчы у зборы сродкаў на рамонт даху.
Каб пачаць рамонтныя работы, неабходна распрацаваць будаўнічы праект. Пасля распрацоўкі праекта пачнецца закупка будаўнічых матэрыялаў і выбар будаўнічай арганізацыі. Гэта вялікі аб’ем працы.
Усе мы, цывілізаваныя і культурныя людзі, павінны захаваць гісторыка-культурныя каштоўнасці для будучых пакаленняў.
Звяртаемся да вас, паважаныя жыхары Мастоўскага раёна, давайце разам збяром неабходную суму і адновім святыню.
Разліковы рахунак « Прыход храма Пакрова Прысвятой Багародзіцы в. Бялавічы Мастоўскага раёна”: BY38AKBB31350000415010000000, ОАО «АСБ БЕЛАРУСБАНК»
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад