Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСпорт и ТуризмСпортивная жизнь Мостовщины

Лепшымі сталі будаўнікі

Лепшымі сталі будаўнікі17 января 2012 — 10:00

6 мастоўскіх каманд змагаліся за ганаровае права называцца пераможцай гарадскога турніру па міні-футболу:  МПМК-155, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, фізкультурна-спартыўнага клуба, вуліцы Клары Цэткін, “Арыстакраты”, “Няптун”.

- Гэты турнір можна назваць камерцыйным, - расказаў начальнік аддзела па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Сяргей Пятровіч Кухлей. – Праводзіўся ён з 23 снежня 2011 года па 4 студзеня 2012 года на аснове заявачнага ўзносу, які быў выкарыстаны для арэнды спартыўнай залы, аплаты абслугоўваючага персаналу (урача), а таксама на прызавы фонд.

Арганізатары абралі зручны час для правядзення турніру: па вечарах у    спарткомплексе “Нёман” падтрымаць любімыя каманды збіралася шмат балельшчыкаў. Не дзіўна, што іх радасныя, а іншы раз і расчараваныя  воклічы разносіліся па вуліцы Савецкай райцэнтра. Футбол у Мастах любяць. Аб гэтым яскрава сведчыць той факт, што спартыўныя групы пастаянна арандуюць для правядзення трэніровак залу спарткомплексу “Нёман”. Па словах С.П. Кухлея, асабліва шмат прыхільнікаў футболу на СТАА “Байдзімэкс”, якое пастаянна арандуе залу для сваіх работнікаў.

Да фінішнай прамой дайшлі дзве каманды, якія не страцілі ніводнага ачка: “Арыстакраты” і каманда МПМК-155. На працягу першага тайма фінальнай гульні з упэўненым лікам 5:0 вялі будаўнікі, але ўжо ў другім тайме амаль страцілі перавагу. Літаральна за некалькі хвілін да канца другога тайма “Арыстакраты” ўзялі ініцыятыву на сябе і зраўнялі лік. Але вопыт і  ўдача ўзялі сваё, і каманда МПМК-155 з перавагай у два галы атрымала верх над “Арыстакратамі”. Замкнула тройку прызёраў каманда вуліцы Клары Цэткін.

Сяргей Пятровіч падзя-ліўся таксама бліжэйшымі футбольнымі планамі. З 14 студзеня адноўлены калядны турнір на камерцыйнай аснове. Пасля яго заканчэння плануецца правя-дзенне раённых спабор-ніцтваў на прызы    спарткомплексу “Нёман”. Усе выдаткі ў гэтых спаборніцтвах возьме на сябе аддзел па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама. У сакавіку плануецца спартыўнае мерапрыемства ў рамках праграмы спартакіяды працоўных, у ходзе якіх на чатырох міні-футбольных пляцоўках гарадскія і сельскія вытворчыя калектывы паспрачаюцца за званне лепшых у футбольным турніры.

Як бачна, у футбалістаў з’явіцца яшчэ не адзін шанс праявіць сябе, а ў балельшчыкаў - атрымаць максімум задавальнення ад гульні любімых каманд.  

 А. ШВЯДКО

На здымку: пераможца турніру па міні-футболу сярод аматарскіх каманд – каманда МПМК-155 (у верхнім радзе злева направа – А. КАСЦЮЧЭНКА, Дзм. ЗАЛЕЎСКІ, Дзм. СТАНЮКЕВІЧ, В. ДЗЯМЕШЧЫК); у ніжнім ра-дзе злева направа - С. ГАВОРЫК, Я. ДЗЯНІШЧЫК, А.ГЕДРЭВІЧ.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио