Прыняць удзел у ёй можа вучнёўская моладзь.
Спартовае спаборніцтва ўяўляе сабой эстафетны забег па сцежцы здароўя на 1300 метраў.
Прыняць удзелу могуць каманды, сфармаваныя першаснымі арганізацыямі БРСМ сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі. Каманды складаюцца з 7 чалавек ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў і павінны быць не менш за 4 навучэнцаў, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.
– Асноўная задача праекта – уцягванне моладзі ў актыўны лад жыцця, – кажуць арганізатары, – а таксама павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства каманд, зніжэнне правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Праект «Твой крок насустрач здароўю» – адзіны з серыі мерапрыемстваў Гродзенскага гаркама БРСМ па прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі.
Што? Лёгкаатлетычная эстафета «Твой крок насустрач здароўю».
Дзе? Лесапарк «Пышкі», збор і рэгістрацыя удзельнікаў, з боку ГУРСП «Гродназелянбуд».
Калі? 12 красавіка, пачатак мерапрыемства ў 15.00.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад