Канцэрты для хлебаробаў у полі стталі добрай традыцыяй. Камбайнеры, вадзіцелі і ўсе, хто заняты на жніве, лічаць, што пасля невялікіх, але прыемных хвілін адпачынку з песнямі ад мясцовых артыстаў, і праца ў радасць. Нядаўна славілі задушэўнымі песнямі хлебаробаў КСУП імя А. Міцкевіча на жніве самадзейныя артысты Струбніцкага цэнтра вольнага часу і культуры.
Каб нікога не пакрыўдзіць вакальная група “Струбнічанка” дванаццатага жніўня выступіла на палетках паблізу Вялікай Рагозніцы,, Выгоды, Пацавіч і Войдзевіч аж з чатырма канцэртамі. Артысты правялі на палях больш за паўдня. Стаміліся, але адчуўшы, што іх песні падымаюць настрой хлебаробам, артысты і самыя атрымалі задавальненне:
--Мы рады, што нашы канцэрты спадабаліся хлебаробам. Некаторыя песні нават давялося выконваць за асабістых заяўках ўдзельнікаў жніва, -- дзеліцца ўражаннямі ад выступленняў у полі загадчыца Струбніцкага цэнтра вольнага часу і культуры Алена Сцяпанаўна Леўчык.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Фото А. ЛЕЎЧЫК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад