Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбществоГод исторической памятиКультура

Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы далучылася да чэленджу #ГоднаеРоднае

Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы далучылася да чэленджу #ГоднаеРоднае08 сентября 2020 — 10:04

Юныя чытачы філіяла “Дварышчанская сельская бібліятэка” падзяліліся меркаваннем, што значаць для іх галоўныя сімвалы нашай Радзімы, з дапамогай якіх прынята прадстаўляць нашу краіну ў свеце.

 

– На карце зямнога свету Беларусь зялёная і блакітная, бэзавая і валошкавая, салаўіная і сунічная, зубрыная і бусліная. Здаўна народ услаўляе свой край у казках, легендах і былях, – звяртаецца да гледачоў у відэазамалёўцы Ульяна Роўбуць.

 

 

photo_2020-09-07_20-04-29.jpg
– Мараль нязменна адна: як бы цяжка ні было, не рабі ніколі зло. Слабых не крыўдзі. Працуў – і знойдзеш скарб, – дадае Усевалад Курыла.

 

Усё гэта, на думку юных жыхароў Лідчыны, адлюстроўваюць сцяг, герб і гімн нашай краіны, напаўняючы сэрца кожнага грамадзяніна гонарам і любоўю да Беларусі.

Чэлендж #ГоднаеРоднае праходзіць на Гродзеншчыне па ініцыятыве ўпраўлення культуры аблвыканкама. Ідэя ў тым, каб праз асэнсаванне колераў роднага сцяга праявiць свой талент i крэатыў. Фармат не мае значэння, галоўнае – адлюстраваць сваё бачанне семантыкі і важнасці нацыянальнай сімволікі.

Далучайцеся!

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио