У Мастах, цудоўным куточку Прынёманскай зямлі, 26 верасня адбылося свята горада. Наш раённы цэнтр развіваецца, прыгажэе, становіцца больш утульным і добраўпарадкаваным.
Урачыстае адкрыццё свята «Квітней, мой любы горад!» адбылося на пляцоўцы ля спарткомплекса «Нёман». На сцэну выходзяць вядучыя Ж. В. Бакун і С. П. Кузьміцкі, расказваюць пра гісторыю нашага горада, заснавальнікаў дрэваапрацоўчага прадпрыемства ў Мастах братоў Канапацкіх. Добрыя традыцыі прадпрымальніцтва і мецэнацтва на Мастоўшчыне працягваюць І. С. Таўкун, І. Ю. Белашэнка, Г. В. Мыслівец, В. А. Кандратовіч, П. Л. Нікагасян. Павіншаваў прысутных са святам горада і ўручыў узнагароды прадпрымальнікам першы намеснік старшыні райвыканкама Д. А. Альшэўскі.
Традыцыйна ў Дзень горада ўшаноўваюцца лепшыя працоўныя дынастыі. На гэты раз на сцэну падымаюцца прадстаўнікі дынастыі КаравайчыкРамашкевічШэўчык з ААТ «Мастоўдрэў». Іх узнагароджвае намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях М. С. Сохан.
Выдатна, што моладзь, атрымаўшы адукацыю, вяртаецца ў родны горад, працуе і стварае сем’і. Адбылося ўшанаванне сям’і М. і Д. Процка. Іх павіншаваў і ўручыў падарунак старшыня раённага Савета дэпутатаў В. І. Табала.
Затым адбыўся вялікі святочны канцэрт. Перад мастаўчанамі выступілі калектыў мастацкай творчасці ДУ «Мастоўскі раённы цэнтр культуры», ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы», артысты Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры і дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская абласная філармонія».
У гэты дзень адбылося шмат іншых цікавых мерапрыемстваў.
С. ЗВЯРОВІЧФота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад