Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеГод малой родиныГод малой родиныСоциумОбщественная жизньСоциумБелорусский союз женщин - 30 лет вместеГод исторической памятиГод исторической памятиГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Курылавіцкія вазкі – сімвал сялянскага жыцця і заможнасці

Курылавіцкія вазкі – сімвал сялянскага жыцця і заможнасці14 июля 2019 — 22:28

Брэндавае мерапрыемства “Вясёлы вазок чатыры колы” адбылося ў аграгарадку Курылавічы. Арганізатарам і натхніцелем яго з’явілася  загадчыца Курылавіцкага цэнтра адпачынку і культуры Галіна Саўчук.

 Галіна Рыгораўна з калегамі напісала цікавы сцэнарый мерапрыемства, падрыхтавала яго, запрасіла  шматлікіх гасцей. І яго атрымалася вельмі цікавым, масавым і змястоўным.

…На ўскрайку вёскі ля лясніцтва сабраліся артысты і мясцовыя жыхары, сюды ж прыехалі на вазах фурманы і самадзельны трактар, а таксама дзеці на веласіпедах. Увесь гэты рухомы транспарт быў упрыгожаны кветкамі, стужкамі, дыванамі. Затым з музыкай і песнямі вясёлы караван рушыў па Курылавічах. На яго з цікавасцю глядзелі і віталі сяляне.

Усе спыніліся ля помніка загінуўшым землякам. Тут ужо знаходзіліся шматлікія мясцовыя жыхары. Вядучыя Вікторыя Баркова і Юрый Канстанцінаў запрашаюць на мітынг-рэквіем “Памяць сэрца”. У год 75–годдзя вызвалення Мастоўшчыны ад нямецка–фашыскіх захопнікаў нельга было не ўспомніць пра загінуўшых землякоў. Вядучыя адзначаюць, што на тэрыторыі Курылавіцкага сельсавета лёс Хатыні раздзялілі вёскі Задвор’е, Шчара, Пясчанка, Данцы, Баяры, Чарлёнка. Многія загінулі ў партызанскіх атрадах і на фронце.

На дарожку ля помніка выйшла жанчына з кветкамі ў руках і чорнай хустцы. Яна разам з дзецьмі, у руках якіх запаленыя лампадкі, накіроўваецца да пастамента. За імі да помніка ўскладаюць кветкі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці.

Затым ўсе  накіраваліся да сельскага клуба. Тут адбылося тэатралізаванае прадстаўленне “Едуць, едуць да нас госці…” Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах пачаставалі  ўсіх удзельнікаў і гасцей свята смачным караваем.

Курылавіцкія артысты зрабілі свой сюжэт па матывах вядомага фільма “Вяселле ў Малінаўцы”. Закончылася вайна, прыйшла доўгачаканая перамога і з фронту з гармонікам вяртаецца салдат. Па дарозе дамоў заходзіць ў вёску, і тут яго чакаюць шматлікія вясёлыя  прыгоды з музыкай, спевамі і танцамі. Прыйшлося і на гармоніку іграць і заляцацца да маладых жанчын, і выконваць іх патрабаванні. Закончылася ўсё добра: салдату падзякавалі за Перамогу, накармілі,  нават з сабой далі пачастункаў і на фурманцы адвезлі на чыгуначную станцыю.

Затым на пляцоўцы ўшанавалі руплівых гаспадароў, кіроўцаў вясёлых вазкоў Часлава Кахновіча, Руслана Гнаявога, Аляксандра Равінскага, Аляксея Прэдку. Галіна Саўчук уручыла ім падарункі, падзякавала за адданасць роднай зямлі.

Затым на пляцоўку выходзіць гурт мастацкай самадзейнасці Галубоўскага сельскага клуба. Гэтых артыстаў любяць і паважаюць у Курылавічах, яны нязменныя ўдзельнікі розных святаў. На гэты раз яны выступілі з праграмай, прысвечанай вызваленню нашага краю ад ворага.

Парадавалі гледачоў і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці з Азёркаўскага сельскага клуба. А калі на пляцоўку выйшаў дзіцячы фальклорны калектыў “Крынічка” і пачуліся рытмы “Котчынскай кадрылі”, раўнадушных сярод удзельнікаў свята не было. Доўга чуваць былі цёплыя апладысменты.

Затым з вялікай і цікавай праграмай выступілі артысты з Пацавіч. Яна таксама была прысвечана юбілею вызвалення і таму яны былі ў ваеннай форме.

Гучалі песні пра Радзіму, салдацкую вернасць, родную вёску, дзявочыя мары.

– Я спецыяльна прыехала на свята, – расказала жыхарка Гродна Алла Хаміцкая. – У Курылавічах жывуць мае бацькі, былыя настаўнікі Вольга Пятроўна і Мікалай Фёдаравіч Сіруці. Яны таксама прысутнічаюць на свяце. Дзякуючы Галіне Саўчук вельмі цікавым і запамінальным атрымаўся сённяшні сельскі фэст. Мы вельмі паважаем нашых культработнікаў. Яны не забудуць прыйсці на бацькоў павіншаваць з юбілеем, заўсёды ладзяць нешта цікавае. Так атрымалася і на гэта раз.

– А я прыехала з Абухава да сястры Святланы, – расказала Наталля Русак. – Нездарма наведала родныя мясціны, брэндавае мерапрыемства вельмі спадабалася: столькі артыстаў, столькі цікавых выступленняў!

– Свой сельскі фэст мы ўжо праводзім у трэці раз, –расказала загадчыца Курылавіцкага цэнтра адпачынку і культуры Галіна Саўчук. – Кожны раз пішам новы не падобны на ранейшы сцэнарый, запрашаем гасцей, прыцягваю да падрыхтоўкі калег, родных і блізкім, імкнемся каб было цікава.

Добрую падрыхтоўку свята і ўмелае яго правядзенне адзначыў і дырэктар Мастоўскага цэнтра культуры Сяргей Фядотаў.

– З кожным годам брэндавае свята ў Курылавічах усё больш цікавае і арыгінальнае, – адзначыў Сяргей Аляксеевіч.

С.ЗВЯРОВІЧ

Фото аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио