Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Крок да выбару прафесіі

Крок да выбару прафесіі21 декабря 2025 — 12:55

Для навучэнцаў 9-11 класаў ДУА “Рагозніцкая сярэдняя школа” была арганізавана экскурсія ў музей ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”, што стала важнай часткай прафарыентацыйнай работы.

Яна дазволіла дакрануцца да рэальнай працы прадпрыемства і паглыбіць веды ў сферы здабычы і перапрацоўкі прыродных матэрыялаў. Музей размяшчаецца ў адной з залаў выпрабавальнай лабараторыі цэментаў філіяла №1 “Цэментны завод”. Там мы даведаліся, што музей быў адкрыты 19 лютага 2003 года.

Фонд музея налічвае больш за тысячу экспанатаў. Пачалася экскурсія з геалагічнага падзелу, у якім прадстаўлены экспанаты мелавога перыяду мезазойской эры. Мы ўбачылі мелавыя адбіткі двухстворчатага малюска пектуса, марскіх вожыкаў і рыбы выгляду хаплаптэрыкс, ракавін галаваногіх малюскаў аманіту, з якіх мільёны гадоў таму на марскім дне ўтварыліся заляжы мелу. Усіх уразілі сваімі памерамі фрагменты зуба і біўня маманта. Тут жа прадстаўлены аналагі гармат з крэменю і скульптура старажытнага шахцёра.

Завод, заснаваны ў 1914 годзе, уразіў сваёй гісторыяй. Навучэнцы даведаліся аб ручной працы першых работнікаў, якія здабывалі сыравіну і транспартавалі яе па паветрана-ліннай дарозе да 1959 года. Наглядным прыкладам стаў макет печы, якая круціцца і дэманструе працэс абпалу клінкеру – ключавога этапу вытворчасці цэменту. Навучэнцы змаглі ацаніць маштаб і складанасць тэхналагічнага ланцужка.

Затым экскурсавод расказала пра гісторыю прадпрыемства, пра дырэктараў, пра тых людзей, якія сваёй нялёгкай працай праслаўляюць пасёлак, бо большасць жыхароў пасёлка працуе на ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”.

Гісторыя будаўніцтва завода прадстаўлена на стэндах з копіямі гістарычных дакументаў, фатаграфіямі старых здымкаў цэментнага завода.

Магчыма, для кагосьці з навучэнцаў менавіта гэты візіт стане вырашальным у выбары свайго жыццёвага шляху. Для ўсіх экскурсійная паездка выдалася пазнавальнай і цікавай, з масай станоўчых эмоцый. Навучэнцы былі ўражаны ўнікальнай калекцыяй экспанатаў і задаволеныя вярнуліся дадому.

Алена МАМОВІЧ,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Рагозніцкая сярэдняя школа”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио