
Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька адзначыў што, дадзены праект – гэта выстава з серыі малюнкаў, якія распавядаюць аб жыцці беларускай шляхты ў XVII стагоддзі. Куншт – састарэлае слова, якое абазначае выяву, відарыс. Сцэнарый заснаваны на рэальных падзеях нашай гісторыі – знаёмства і пачатак раману паміж маршалкам слонімскім Юрыям Трызны з Рэгінай, сястрой Паўла Стэфана Сапегі.

Павел Сапоцька адзначыў, што Нацыянальны гістарычны музей з’яўляецца навукова-метадычным цэнтрам для раённых музеяў, з якімі заўсёды падабаецца супрацоўнічаць. Павел Міхайлавіч прывёз у Слонім шмат навуковай літаратуры, цікавых альбомаў і кніг, якія ён перадаў дырэктару Слонімскага краязнаўчага музея Алене Сухарукавай.
Праект “VKL3D” дае магчымасць “апынуцца ў сэрцы гісторыі”, так, з дапамогай віртуальных акуляраў можна ўбачыць Крэўскі замак.
Міхаіл Юрчак і Аляксандр Русецкі:
– Раней мы ніколі не бачылі старажытных замкаў праз віртуальныя акуляры. Уражанні незабыўныя. Было б добра, каб такая выстава працавала ў нашым музеі заўсёды і была даўжынёй на всю залу.
Кір Крывушын і Раман Сіняк:
– Праект вельмі незвычайны і карысны. Было цікава ўбачыць, як выглядаў Крэўскі замак у старажытнасці. Уразіў эфект прысутнасці. Мы бачылі не толькі сцены, падвясныя масты і вежы замка, але і птушак, якія праляталі ў небе.

Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад