Прадпрымальніцкая актыўнасць насельніцтва Гродзенскай вобласці павышаецца. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама М.Э. Сарасек. Больш за 20 працэнтаў даходнай часткі абласнога бюджэту забяспечваецца малым бізнесам.Узмацняецца фінансавая падтрымка суб’ектаў малога прад-прымальніцтва. Так, у 2010 годзе рашэннямі аблвыканкама пад стварэнне 321 новага рабочага месца выдзелена бюджэтных пазыкаў на суму 5,6 млрд. руб., 362 беспрацоўным выдадзена 1,2 млрд. руб. субсідый для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. У 2011 го-дзе аблвыканкам рашыў выдзеліць дадаткова 20 млрд. руб. для фінансавання перспектыўных інвестпраектаў.
Сярод канкрэтных мер па актывізацыі малога бізнесу – план па рэалізацыі Дырэктывы №4, мера-прыемствы праграмы дзяржпад-трымкі прыватнага бізнесу, дзейнасць цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва. Каардынацыяй структур падтрымкі прыватнага бізнесу займаецца абласная ўстанова “Базавы цэнтр падтрымкі малога прадпрымальніцтва», сфера адказнасці і паўнамоцтвы якой з 2011 года значна пашырыліся. Прадпрымальнікі і тыя, хто жадае імі стаць, могуць атрымаць у цэнтры ўсебаковую падтрымку (інфармацыйную, маёмасную, фінансавую).
Па стану на 1 студзеня бягучага года ў вобласці зарэгістравана 6661 камерцыйная ўстанова, 28 635 індывідуальных прадпрымальнікаў. На сённяшні дзень дзейнічаюць 195 аграсядзібаў, ажыццяўляюць дзейнасць каля 600 рамеснікаў. Кожны пяты ў агульнай колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва Гродзеншчыны заняты ў сферы малога прадпрымальніцтва.
А. ШВЯДКО
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад