Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Конкурс “Паэтычны настрой”

Конкурс “Паэтычны настрой”14 апреля 2026 — 14:29

Паважаныя жыхары горада Масты і Мастоўскага раёна!

Калі вы займаецеся паэтычнай творчасцю, вы адароная і таленавітая асоба, запрашаем прыняць удзел у раённым творчым конкурсе на лепшы аўтарскі верш “Паэтычны настрой” і падзяліцца сваім мастацтвам з усімі аматарамі паэзіі.

Конкурс праводзіцца Мастоўскай раённай бібліятэкай пры падтрымцы Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення, папулярызацыі здольнасцей таленавітых падлеткаў і дарослых – жыхароў Мастоўшчыны, якія пішуць вершы, і стварэнне ўмоў для іх актыўнай творчай дзейнасці.

У конкурсе можа прыняць удзел любы жыхар Мастоўскага раёна і горада Масты ва ўзросце ад 14 гадоў і больш.

Кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс не больш за тры вершы ў кожнай намінацыі: “Жаночы сусвет” і “Душы і сэрца натхненне”. Вершы павінны быць напісаны на беларускай ці рускай мовах, мець назву, могуць суправаджацца каментарыямі аўтара. Удзельнік павінен прадаставіць інфармацыю пра сябе згодна з  заяўкай.

Конкурс праводзіцца з 15 красавіка 2026 года па 10 мая 2026 года. Узнагароджванне пераможцаў конкурсу адбудзецца на II фестывалі паэзіі “Масты сугучнасці” 22 мая 2026 года.

Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, узнагароджваюцца Дыпломамі і спецыяльнымі падарункамі. Пераможцам будзе дадзена магчымасць прачытаць свой верш са сцэны у час фестывалю.

Чакаем вашы вершы да 10 мая 2026 года. Заяўкі на ўдзел і конкурсныя работы высылаюцца на адрас: г. Масты, вул. Савецкая, 19 Б,  ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” або па электроннай пошце – info@mostylib.by з паметкай – конкурс “Паэтычны настрой”.

Больш падрабязна з інфармацыяй можна пазнаёміцца на сайце ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” (https://mostylib.by). Тэлефон для даведак 8 (015-15) 6-45-01.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты