Раённую газету “Зара над Нёманам” кіраўнік РУСП “Мастаўчанка” Вячаслаў Баляслававіч Семяновіч чытае са студзеня 1988 года -- з таго часу, як пасля заканчэння Гродзенскага сельгасінстытута пачаў працаваць галоўным заатэхнікам у калгасе імя А. Міцкевіча.
“Больш як 20 гадоў раёнка прыходзіць у нашу сям’ю, — заўважыў Вячаслаў Баляслававіч . – З гэтай газеты мы даведваемся пра апошнія навіны раёна, на яе старонках сустракаем прозвішчы знаёмых людзей, пра якіх расказвае “Зара над Нёманам”.
Варта дадаць, што і сам Вячаслаў Баляслававіч неаднойчы расказваў на старонках газеты пра справы калектыву, які ўзначальвае, дзяліўся ўражаннямі аб рабоце вялікіх форумаў, у якіх прымаў удзел. Яго аналітычныя артыкулы, напэўна, памятаюць многія пад-пісчыкі раёнкі.- У нашу сям’ю ідзе некалькі выданняў, але па суботах і аўторках пачынаю знаёміцца з газетамі менавіта з раёнкі, – гаворыць Вячаслаў Баляслававіч. – Ведаю, што гэтак жа робяць і многія мае землякі.
Мы ж дададзім, што кіраўнік РУСП “Мастаўчанка” разам са сваім намеснікам па ідэалагічнай рабоце Я. М. Якубікам у час падпісной кампаніі ход падпіскі на раёнку трымаюць у полі зроку пастаянна, клапоцяцца аб тым, каб даведзенае заданне па падпісцы на раённую газету выконвалася. За гэта раённыя журналісты ім шчыра ўдзячны і жадаюць поспехаў ва ўсіх іх справах.
На здымку: кіраўнік РУСП “Мастаўчанка” Вячаслаў Баляслававіч СЕМЯНОВІЧ знаёміцца з чарговым нумарам раёнкі.
М. ПАВЯДАЙКА
Фота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад